Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч

Дата нараджэння
04.05.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Станіславова
Дата смерці
11.08.1945
Род дзейнасці
удзельнік савецка-японскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1930–1945
Воінскае званне
падпалкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч нарадзіўся 4 мая 1911 года ў в. Станіславова Шумілінскага раёна.

З 1930 года – у Чырвонай Арміі.

Скончыў Кіеўскую ваенную школу сувязі (1934), Маскоўскую ваенную акадэмію (1941).

У 1934–1938 гг. – камандзір узвода, роты, адказны сакратар партбюро стралковага палка.

Удзельнік савецка-японскай вайны 1945 года.

Намеснік начальніка аператыўнага аддзела штаба 15-й арміі 2-га Далёкаўсходняга фронту падпалкоўнік Мікалай Ласкуноў вызначыўся 11 жніўня 1945 года. З важным баявым загадам Ваеннага савета арміі вылецеў у злучэнне, якое вяло бой з часцямі японскай Квантунскай арміі за г. Фуцзінь (Кітай). Пры пасадцы самалёт быў падбіты. Цяжка паранены, ён даставіў загад. У той жа дзень памёр ад ран. Пахаваны ў г. Фуцзінь.

8 верасня 1945 года яму прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» (пасмяротна).

Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Яго імя носіць вуліца ў аг. Мікіціха Шумілінскага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бярозкін, В. Сакрэтны пакет : [апавяданне] / В. Бярозкін // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 14 крас. – С. 5.

2. Ласкунов Николай Алексеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 78.

3. Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 143.

4. Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1990. – С. 294.

5. Лоскунов Николай Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 79.

6. Лоскунов Николай Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 546.

7. Лоскунов Николай Алексеевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 86.

8. Пушкарова, У. Вуліца імя... / У. Пушкарова // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 6 мая. – С. 4.

9. Уроженцы Беларуси, отличившиеся в войне с Японией и достойно завершившие Вторую мировую войну // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2015. – № 4. – С. 162–172.