Лугоўскі Мікалай Пятровіч
Лугоўскі Мікалай Пятровіч нарадзіўся 14 снежня 1911 года ў в. Равуча Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.
У 1932 годзе скончыў Маскоўскі электратэхнічны тэхнікум. Працаваў у Сібіры.
З 1939 года – у Чырвонай Арміі. З 1941 года – на фронце.
Камандзір стралковага батальёна капітан Мікалай Лугоўскі вызначыўся ў баях на 1-м Прыбалтыйскім фронце пры вызваленні Віцебскай вобласці. 23 чэрвеня 1944 года батальён пад яго камандаваннем прарваў варожую абарону на тэрыторыі Сіроцінскага (зараз Шумілінскага) раёна, вызваліў вёскі Гуркі, Ермакі і выйшаў у тыл ворага, на працягу дня адбіў 9 контратак, вызваліў вёскі Крупчына і Засіннікі. 24 чэрвеня 1944 года фарсіраваў Заходнюю Дзвіну каля вёскі Грынёва, выйшаў на трасу Віцебск – Бешанковічы, дзе злучыўся з войскамі 3-га Беларускага фронту, замкнуўшы акружэнне віцебскай групоўкі.
Загінуў у баі 25 чэрвеня 1944 года. Пахаваны ў Бешанковічах.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, 22 ліпеня 1944 года прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» (пасмяротна).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга.
ЛІТАРАТУРА
1. Адважны камандзір // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 299–300.
2. Бірукоў, В. Памяццю светлай у іх сям'і даражаць / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 18 лют. – С. 2.
3. Иваненко, Т. Подвиг капитана Луговского / Т. Иваненко // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 5 студз. – С. 2.
4. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды // Наша Талачыншчына. – 2005. – 23 сак. – С. 2.
5. Крачкоўскі, А. Герой пераправы / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 5 мая. – С. 2.
6. Луговский Николай Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 79.
7. Луговский Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 553–554.
8. Луговский Николай Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 80.
9. Луговский Николай Петрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 86.
10. Лугоўскі Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 357.
11. Лугоўскі Мікалай Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэння. – С. 395.
12. Мяснікоў, А. Крокі ў бессмяротнасць / А. Мяснікоў // Звязда. – 2004. – 24 чэрв. – С. 6.
13. Паморскі, А. Таварыш камбат / А. Паморскі // Звязда. – 1976. – 14 ліп. – С. 4.
14. Подзвіг на роднай зямлі // Віцебскі рабочы. – 1978. – 1 ліп. – С. 3.
15. Поршнеў, Г. Ішлі жорсткія баі / Г. Поршнеў // Віцебскі рабочы. – 1975. – 17 студз. – С. 3.
16. Рашучасць капітана Лугоўскага / падрыхт. А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 7 мая. – С. 2.
17. Шнэйдар, А. У баях за Радзіму / А. Шнэйдар // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1979. – 3 ліп. – С. 2.