Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лузгін Аляксей Андрэевіч

Дата нараджэння
01.02.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Загараддзе
Дата смерці
10.01.1977
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1939–1960
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1946)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені – двойчы
ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Лузгін Аляксей Андрэевіч нарадзіўся 1 лютага 1920 года ў в. Загараддзе Талачынскага раёна.

У 1937–1939 гг. працаваў у 1-м Маскоўскім пасажырскім аддзяленні Ленінградскай чыгункі.

Скончыў аэраклуб у Маскве (1939), Тамбоўскую авіяцыйную школу пілотаў (1941).

У Чырвонай Арміі з 1939 года.

З 1943 года – на Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах. Камандзір звяна разведвальнага авіяпалка лейтэнант Аляксей Лузгін зрабіў 116 баявых вылетаў, правёў 32 паветраныя баі. Па дадзеных яго разведкі савецкая бамбардзіровачная авіяцыя знішчыла на аэрадроме ў Палтаве і на палявых пляцоўках 329 варожых самалётаў.

7 сакавіка 1944 года пры выкананні чарговага баявога задання трапіў у палон, але пасля неаднаразовых спроб уцячы з няволі вырваўся і вярнуўся ў полк.

15 мая 1946 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Пасля вайны служыў у Савецкай арміі.

У 1960 годзе ў званні палкоўніка выйшаў у адстаўку, жыў у Маскве.

Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, часта выступаў на піянерскіх зборах, школьных вечарах, узначальваў адну з першых пярвічных партыйных арганізацый Масквы.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга (тройчы), ордэнам Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі.

Памёр 10 студзеня 1977 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Яго імем названы вуліца ў горадзе Талачын Віцебскай вобласці і самалёт Су-24 МР марской авіяцыі Расіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азёрны, С. Дзесяты з сям'і Лузгіных / С. Азёрны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 300–303.

2. Азёрны, С. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды / С. Азёрны // Наша Талачыншчына. – 2005. – 30 сак. – С. 2.

3. Дулеба, Г. І. Радзіма Лузгіна Аляксея Андрэевіча (Загараддзе) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 415.

4. Журналіст, пісьменнік, баец // Віцебскі рабочы. – 1957. – 9 мая. – С. 4.

5. Лётчык з Загараддзя // Наша Талачыншчына. – 2010. – 6 лют. – С. 9.

6. Лузгин Алексей Андреевич // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 117.

7. Лузгин Алексей Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 82.

8. Лузгин Алексей Андреевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 87.

9. Лузгін Аляксей Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 359–360.

10. Лузгін Аляксей Андрэевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэння. – С. 397.

11. Лузгін, А. Паветраныя разведчыкі / А. Лузгін // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1969. – 16 жн. – С. 2.

12. Пржевальская, А. Алексей Лузгин продолжает летать! / А. Пржевальская, М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2015. – 6 мая. – С. 7.

13. Скапа, У. Паветраныя рэйды / У. Скапа // Віцебскі рабочы. – 1970. – 25 лют. – С. 2.

14. Хмелюк, М. История ее только начинается / М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2013. – 2 сак. – С. 5.