Макавецкі Фёдар Яфрэмавіч
Макавецкі Фёдар Яфрэмавіч нарадзіўся 25 лютага 1899 года ў в. Багданаўка Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.
З 1919 года – у Чырвонай Арміі.
Удзельнік грамадзянскай вайны. Змагаўся супраць войскаў Дзянікіна, Юдзеніча, Врангеля, басмачоў.
Скончыў пяхотную школу (1925), курсы «Стрэл» (1935).
У гады Вялікай Айчыннай вайны, са студзеня 1942 года, – на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м і 4-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах.
Падпалкоўнік Фёдар Макавецкі вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны і Дняпра на поўнач ад Кіева.
17 кастрычніка 1943 года прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
У жніўня 1947 года падпалкоўнік Фёдар Макавецкі выйшаў у адстаўку.
Жыў у Віцебску.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (4), Чырвонай Зоркі.
Памёр 7 мая 1974 года.
Пахаваны на могілках у г. п. Коханава Талачынскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Белінскі, М. Герой Савецкага Саюза Ф. Е. Макавецкі / М. Белінскі // Віцебскі рабочы. – 1947. – 22 чэрв. – С. 2.
2. Дулеба, Г. І. Магіла Макавецкага Фёдара Яфрэмавіча (Коханава) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 416.
3. Захараў, Г. Партрэт героя / Г. Захараў // Віцебскі рабочы. – 1972. – 15 ліп. – С. 3.
4. Макавецкі Фёдар Яфрэмавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 45.
5. Маковецкий Фёдор Ефремович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 118.
6. Маковецкий Фёдор Ефремович // Неман. – 1967. – № 8. – С. 25.
7. Маковецкий Фёдор Ефремович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 99.
8. Маковецкий Фёдор Ефремович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 620.
9. Маковецкий Фёдор Ефремович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 86.
10. Маковецкий Фёдор Ефремович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 89–90.
11. Фірштэйн, Б. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды / Б. Фірштэйн // Наша Талачыншчына. – 2005. – 6 крас. – С. 2.
12. Фірштэйн, Б. Р. Дваццаць восем баявых гадоў / Б. Р. Фірштэйн // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 303–307.
13. Фірштэйн, Б. Як след бліскавіцы: аповесць аднаго жыцця / Б. Фірштэйн // Сцяг Ільіча Талачын). – 1967. – 6 крас. – С. 2 ; 8 крас. – С. 2–3 ; 13 крас.– С. 2, 4 ; 15 крас. – С. 2 ; 18 крас. – С. 2 ; 20 крас. – С. 2 ; 27 крас. – С. 2–3 ; 6 мая. – С. 2–3 ; 9 мая. – С. 2 ; 16 мая. – С. 2 ; 20 мая. – С. 2.
14. Этапы большого пути // Наша Талачыншчына. – 2009. – 25 лют. – С. 2.