Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Макіёнак Іван Андрэевіч

Дата нараджэння
15.07.1914
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Гарадзілавічы
Дата смерці
28.03.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1936–1944
Воінскае званне
старшыня
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
медаль «За баявыя заслугі»

Макіенак Іван Андрэевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1914 года ў в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага раёна.

З 1936 года ў Чырвонай Арміі. З 1941 года на Чарнаморскім флоце. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Наварасійска, Бярдзянска. За выдатнае выкананне баявых заданняў пры вызваленні Марыупаля ў верасні 1943 года быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

Старшыня Макіёнак у ноч на 26 сакавіка 1944 года ў ліку дэсантнага атраду пад камандаваннем старшага лейтэнанта К. Ф. Альшанскага быў высаджаны ў тыл ворага ў порт г. Нікалаеў. Два дні да падыходу нашых войскаў атрад вёў бой, адбіў 18 атак ворага.

Іван Андрээвіч Макіёнак загінуў у гэтым баі 28 сакавіка 1944 года. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20 красавіка 1945 года пасмяротна. Пахаваны ў брацкай магіле ў Нікалаеве. Яго імя носіць адна з вуліц г. Нікалаева.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аддзельны, П. Адзін з 67 / П. Аддзельны // Віцебскі рабочы. – 1973. – 10 лют. – С. 3.

2. Макеенак Іван Андрэевіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 36.

3. Макеенок Иван Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 85.

4. Макиёнок Иван Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 98–99.

5. Макиёнок Иван Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 619.

6. Макиёнок Иван Андреевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 89.

7. Мікалаеў, Д. Прыклад мужнасці / Д. Мікалаеў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2005. – 1 ліп. – С. 3.

8. Подвиг моряка-десантника // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 15 ліп. – С. 2.

9. Шабалін, Н. Дэсант у бессмяротнасць / Н. Шабалін // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1975. – 31 ліп. – С. 2.