Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч

Дата нараджэння
13.05.1905
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Беразіно
Дата смерці
18.04.1978
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1942–1944
Воінскае званне
камісар партызанскай брыгады «Жалязняк»
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч нарадзіўся 13 мая 1905 года ў в. Беразіно. Скончыў вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(Б) (1946). З 1929 года на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939 – сакратар Бягомльскага райкама КП(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны – у тыле ворага, з сакавіка 1942 – у партызанах, камісар атрада, у верасні 1942 – снежні 1943 гг. – камісар партызанскай брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падпольнага райкама КП(б)Б.

Пасля вайны – на савецкай і партыйнай рабоце.

Памёр 18 красавіка 1978 года, пахаваны ў Віцебску.

На радзіме, у в. Беразіно, на тэрыторыі сярэдняй школы, устаноўлены бюст, яго імя прысвоена гэтай школе. Адна з вуліц г. п. Бягомль названа імем С. С. Манковіча.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Званне Герой Савецкага Саюза прысвоена 1 студзеня 1944 года.


ЛІТАРАТУРА

1. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Докшыцкага раёна // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 2 ліп. – С. 2.

2. Каралевіч, А. Жыццё і барацьба / А. Каралевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 15 мая. – С. 3.

3. Манкович Степан Степанович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 332.

4. Манкович Степан Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2009. – С. 87.

5. Манкович Степан Степанович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 91.

6. Манкович Степан Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 104.

7. Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 346–348.

8. Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 70.

9. Сычова, Н. Легендарны Манковіч / Н. Сычова // Звязда. – 2012. – 9 кастр. – С. 4.