Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Машэраў Пётр Міронавіч

Дата нараджэння
13.02.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Шыркі
Дата смерці
04.10.1980
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
ордэн Леніна (сем разоў)
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Машэраў Пётр Міронавіч нapaдзіўся 13 лютага 1918 года ў в. Шыркі Сенненскага раёна. Партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кipaўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1939). У 1939–1941 гг. – выкладчык фізікі і матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1941 года стварыў і ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле. 3 красавіка 1942 года камандзір партызанскага атрада iмя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім раёнах БССР, у суседніх раёнах РСФСР і Латвійскай ССР. 3 сакавіка 1943 года – камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага Віцебскай вобласці. 3 верасня 1943 года – першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. 3 ліпеня 1944 года – першы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ, з ліпеня 1946 года – сакратар, з кастрычніка 1947 года – першы сакратар ЦК ЛКСМБ.

3 ліпеня 1954 года – другі сакратар Мінскага абкама КПБ, са жніўня 1955 года – першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. 3 красавіка 1959 года – сакратар, са снежня 1962 года – другі сакратар, з сакавіка 1965 года – першы сакратар ЦК КПБ. З 1949 года – член ЦК КПБ. З лютага 1949 па студзень 1956 гг. – кандыдат у члены Бюро ЦК. З красавіка 1959 па снежань 1962 гг. і з чэрвеня 1966 года – член Бюро ЦК КПБ. З красавіка 1959 па снежань 1962 гг. і з чэрвеня 1966 года – член Прэзідыума ЦК КПБ. З 1961 года – кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 года – член ЦК КПСС. З красавіка 1966 года – кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947–1955), (1959–1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950–1961), (1966–1980).

Пад кіраўніцтвам П. М. Машэрава Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага і сельскагаспадарчага патэнцыялу, будаўнічага комплексу, у развіцці адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры.

Загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада 1980 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

У Віцебску ўстаноўлены яго бронзавы бюст.

Імя П. М. Машэрава прысвоена Віцебскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, Расонскай сярэдняй школе. Яго iмем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Маладзечне, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі і іншых населеных пунктах Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (сем разоў), ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонович, С. В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память... : документальная повесть / С. В. Антонович. – Минск : Юнацтва, 1998. – 351 с.

2. Антонович, С. В. Петр Машеров : документальная повесть / С. В. Антонович. – Минск. : Веснiк, 1993. – 288 с.

3. Барысевіч, В. Бязлітасная лодка лёсу / В. Барысевіч // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 16 лют. – С. 4.

4. Буракова, Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 22 студз. – С. 2.

5. Величко, В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспублiка. – 2008. – 12 лют. – С. 4.

6. «В целях устранения последствий наводнения...» / подгот. И. Дорогуш // Архівы і справаводства. – 2018. – № 1. – С. 113–119.

7. Гарэлікава, М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. – 2008. – 13 лют. – С. 2.

8. Гілеп, У. Ён быў сваім... / У. Гілеп // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 7 (люты). – С. 1, 6.

9. Гілеп, У. Два эпізоды / У. Гілеп // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 8 (люты). – С. 3.

10. Голесник, С. По волнам нашей памяти / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 13 февр. – С. 6–7.

11. Голомако, А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. – 2008. – 12 февр. – С. 3.

12. Егорычев, В. Вся жизнь – служение народу / В. Егорычев // Нёман. – 2008. – № 2. – С. 183–187.

13. Кавалевский, С. Влиял своим примером / С. Кавалевский, Г. Шпаковская, О. Лебедева // Витебские вести. – 2018. – 15 февр. – С. 6.

14. Машеров Петр Миронович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 93.

15. Машеров Пётр Миронович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 681–682.

16. Машэраў Пётр Міронавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 543–545.

17. Навіцкі, У. І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У. І. Навіцкі // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2008. – № 2. – С. 40–48.

18. «Не говори с тоской, их нет...» : воспоминания о Петре Мироновиче Машерове / сост.: М. П. Кузьмич [и др]. – Витебск : Витебская областная типография, 2003. – 232 с.

19. Пронько, О. М. Семья Машеровых : биографическая повесть / О. М. Пронько. – Гродно : Гродненская типография, 2000. – 292 с.

20. Прощание с малой родиной // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 лют. – С. 5.

21. Пукшанский, А. Про Машерова – учителя / А. Пукшанский // Звязда. – 2018. – 8 мая. – С. 12.

22. Русецкий, А. В. Верность педагогическому призванию / А. В. Русецкий, А. П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. – № 2. – С. 3–9.

23. Сеньков, В. Эпоха Машерова / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 18 дек. – С. 4.

24. Смірноў, Ю. П. Машэраў Пётр Міронавіч / Ю. П. Смірноў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 240–241.

25. Смірноў, Ю. Машэраў Пётр Міронавіч / Ю. Смірноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 102.

26. Сын белорусского народа Петр Машеров : к 95-летию со дня рождения / авт. идеи и сост. Н. И. Чехлов ; отв. ред.: С. Л. Кандыбович, О. В. Солопова. – Москва : Ассоциация «Лига содействия оборонным предприятиям», 2013. – 461 с., [24] л. ил.

27. Это стране моей знак уважения: сын земли Петр Миронович Машеров / сост. Г. К. Кулябо ; пер. с бел. яз. Ю. Кулябо. – Минск : Полиграфкомбинат им. Я. Коласа, 2005. – 48 с.

28. Якутов, В. Д. Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В. Д. Якутов. – Минск : Русь Белая, 1992. – 270 с.