Маслоўская Ганна Іванаўна
Маслоўская Ганна Іванаўна нарадзілася 6 студзеня 1920 года ў в. Курсевічы Пастаўскага раёна.
Да вайны працавала старшай піянерважатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна, потым у тыпаграфіі газеты «Новы шлях» у г. Паставы.
У чэрвені 1941 года добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па заданні падпольнай партыйнай арганізацыі, з мэтай разведкі, уладкавалася ў Паставах на работу ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала эсэсаўцаў, збірала звесткі. 3 яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі гітлераўскага генерала.
З мая 1943 года – намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя Пархоменкі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. 3 24 снежня 1942 года па 4 ліпеня 1944 года – член Пастаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек. Знішчыла некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў праціўніка, вынесла з поля бою 23 салдата. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 жніўня 1944 года за праяўленыя мужнасць і гераізм пры выкананні адказных заданняў у тыле ворага. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Пасля вайны працавала экскурсаводам у Маскоўскім экскурсійным бюро, стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў. У 1961 годзе скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.
Памерла Ганна Іванаўна 11 лістапада 1980 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Жур, Л. Імёны педагогаў-герояў у памяці народнай / Л. Жур // Настаўніцкая газета. – 2010. – 2 кастр. – С. 3.
2. Коваленко, А. Она защищала Родину / А. Коваленко // Золотая Звезда москвича / сост. Ю. Давыдов. – Москва : Московский рабочий, 1963. – С. 99–105.
3. Ластоўская, Р. Слынная дачка Пастаўшчыны / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2010. – 8 мая. – С. 3.
4. Лукічоў, Н. Баявое юнацтва / Н. Лукічоў // Настаўніцкая газета. – 1964. – 28 кастр. – С. 2.
5. Мандрык, І. Узнагарода роўная подзвігу / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. – 1979. – 5 чэрв. – С. 3.
6. Масловская Анна Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 108.
7. Масловская Анна Ивановна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 90.
8. Масловская Анна Ивановна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 92.
9. Пашкевіч, Т. Біяграфія як бестселер / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 9 нояб. – С. 6.
10. Хвалюючы момант // Віцебскі рабочы. – 1985. – 6 жн. – С. 2.
11. Шпаковская, Г. Их биографии – учебник патриотизма / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 4.