Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
21.03.1916
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі павет, в. Воўсцішча
Дата смерці
19.09.1943
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1943
Воінскае званне
маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга

Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч нарадзіўся 21 сакавіка 1916 года ў вёсцы Воўсішча Сенненскага павета, зараз Сенненскага раёна. Герой Савецкага Саюза (1944).

Скончыў Латыгальскую сямігодку, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам, сакратаром сельсавета. 3 1937 года ў apмii. Скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча пагранічных войск (1940). У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 года, маёр. У 1943 годзе – начальнік штаба 940-га стралковага палка 262-й стралковай дывізіі.

Вызначыўся ў верасні 1943 года ў баях за вызваленне Смаленшчыны: з узводам аўтаматчыкаў і 2 узводамі 45-мм гармат зайшоў у тыл ворага, завязаў бой, у выніку якога былі захоплены 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 18 аўтамашын, 3 рацыі, 40 вінтовак, забіта каля 200 гітлераўцаў. Мацюшоў загінуў у баі 19 верасня 1943 года ў раёне в. Дзмітракі. Пахаваны ў горадзе Дзямідаве Смаленскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 чэрвеня 1944 года пасмяротна.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалём.

Яго імем названа Латыгальская школа ў Сенненскім раёне.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гапеева, Л. Сын Сенненшчыны : [верш] / Л. Гапеева // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 8 мая. – С. 6.

2. Ермашкевіч, П. З кагорты герояў / П. Ермашкевіч // Голас Сенненшчыны. – 2004.–30 сак. – С. 3.

3. Матюшов Алексей Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 678.

4. Матюшов Алексей Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 110.

5. Матюшев Алексей Дмитриевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 91.

6. Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С 298–299.

7. Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 97–99.

8. Салаўёў, Н. У бой вёў начальнік штаба / Н. Салаўёў // Ленінская іскра (Сянно). – 1983. – 1 верас. – С. 2.

9. Сіткін, В. Неўміручасць / В. Сіткін // Віцебскі рабочы. – 1974. – 16 крас. – С. 3.