Мінін Аляксандр Аляксандравіч
Мінін Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 28 жніўня 1924 года ў в. Арлея Полацкага раёна.
Працаваў у калгасе. 3 15 мая 1942 года – разведчык партызанскага атрада 3-й Беларускай партызанскай брыгады. Са снежня 1943 года на фронце, разведчык, камандзір аддзялення 77-га стралковага палка 26-й стралковай дывізіі. У ноч на 15 ліпеня 1944 года на поўнач ад в. Мяркіне Варэнскага раёна Літвы А. А. Мінін разам з таварышам першым у палку фарсіраваў р. Нёман, узарваў 6 кулямётных гнёздаў ворага, стварыў умовы для пераправы палка. У час Беларускай аперацыі захапіў 29 «языкоў».
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, «За службу Радзіме» 3-й ступені.
Пасля вайны дэмабілізаваўся. Жыў і працаваў у Магілёве.
У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі.
Памёр Аляксандр Аляксандравіч у 2002 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Мінін Аляксандр Аляксандравіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 201.
2. Минин Александр Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 127–128.
3. Минин Александр Александрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 94.
4. Минин Александр Александрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 95–96.
5. Мінін, А. А. Той бой мне не забыць / А. А. Мінін ; гутарыў У. Ліхачоў // Сцяг камунізму (Полацк). – 1984. – 3 студз. – С. 2.