Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мядзель Міхаіл Маркавіч

Дата нараджэння
17.10.1910
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Задзежжа
Дата смерці
21.11.1981
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонай зоркі

Мядзель Міхаіл Маркавіч нарадзіўся 17 кастрычніка 1910 года ў в. Задзежжа Верхнядзвінскага раёна ў сям' і селяніна.

Скончыў 7 класаў. Член КПСС з 1939 года. З 1941 года старшы лейтэнант на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і Варонежскім франтах. Парторг батальёна 1031-га страявога палка, ст. лейтэнант Мядзель узначальваў групу воінаў, якая пераправілася 25 верасня 1943 года на правы бераг Дняпра на паўднёвы захад ад с. Акулінава (Казелецкі раён, Чарнігаўская вобл.) і з фланга нанесла раптоўны ўдар па ворагу, чым садзейнічала фарсіраванню ракі.

Званне Героя Савецкага Саюза М. М. Мядзелю прысвоена 17 кастрычніка 1943 года. Міхаіл Маркавіч ваяваў і на Далёкім Усходзе. І там ён выконваў свой партыйны і воінскі абавязак. Да канца вайны на яго гімнасцёрцы побач з Залатой Зоркай Героя заззялі ордэн Леніна, два ордэны Чырвонай Зоркі і 6 медалёў.

Памёр Міхаіл Маркавіч 21 лістапада 1981 года. Пахаваны ў Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Агурок, П. Палітрук Міхаіл Мядзель / П. Агурок // Віцебскі рабочы. – 1957. – 10 ліп. – С. 3.

2. Мядзель Михаил Маркович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 97.

3. Мядзель Міхаіл Маркавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 37.

4. Мядзель Михаил Маркович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 153.

5. Мядзель Михаил Маркович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 281.

6. Мядзель Михаил Маркович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 100.

7. Салаўёў, М. Парторг батальёна / М. Салаўёў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1981. – 16 ліп. – С. 2.