Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Навіцкі Яўген Гаўрылавіч

Дата нараджэння
15.08.1912
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Копцевічы
Дата смерці
23.10.1997
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1946
Воінскае званне
гвардыі капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга - тройчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
медалі

Навіцкі Яўген Гаўрылавіч нарадзіўся 15 жніўня 1912 года ў в. Копцевічы Чашніцкага раёна.

Да 1939 года працаваў лётчыкам-інструктарам у аэраклубах і ў Цэнтральным аэраклубе г. Масквы, а з 1939 года – у лясной авіацыі Ленінградскай вобласці. Захапляўся парашутным спортам. Да чэрвеня 1941 года ім было зроблена 299 скачкоў з самалёта.

Член КПСС з 1939 г. Жыў у Маскве, працаваў у друкарні «Сялянскай газеты». Скончыў лётна-тэхнічную школу Асаавіяхіма, атрымаўшы званне інструктара-парашутыста і інструктара-лётчыка. Затым працаваў у аэраклубах. У чэрвені 1941 года пайшоў на фронт.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Яўген пайшоў добраахвотнікам у пяхоту, але ваенкамат, даведаўшыся аб тым, што ён лётчык, накіраваў яго ў марскую мінна-тарпедную дывізію і ўжо 30 чэрвеня 1941 года ён сядзеў за штурвалам сувязнога самалёта.

28 жніўня 1941 года Навіцкі ляцеў у Новую Ладагу і трапіў пад атаку.

У 72 вылетах знішчыў і пашкодзіў вялікую колькасць баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Быў цяжка паранены.

Пасля шпіталя, нягледзячы на поўную страту зроку правым вокам, вярнуўся ў полк і здзейсніў яшчэ 11 баявых вылетаў.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 6 сакавіка 1945 года. Таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга (тройчы), ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.

З 1946 года – у запасе. Жыў у Ленінградзе. Працаваў сакратаром парткама КПСС інстытута Гіпралестранс. Вёў вялікую грамадска-выхаваўчую працу.

Памёр 11 кастрычніка 1997 года. Пахаваны на Валкавыскіх могілках у Ленінградзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.

2. Канторович, А. Небо, море и земля / А. Канторович // Советская Белоруссия. – 1988. – 11 февр. – С. 2.

3. Навіцкі Яўген Гаўрылавіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 430.

4. Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 185–187.

5. Новицкий Евгений Гаврилович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1975. – С. 305.

6. Новицкий Евгений Гаврилович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 99.

7. Новицкий Евгений Гаврилович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 104.

8. Пафінлаў, А. Адважны сокал / А. Панфілаў // Віцебскі рабочы. – 1969. – 9 мая. – С. 2.

9. Соловьев, Н. Всегда на передовой / Н. Соловьев // Физкультурник Белоруссии. – 1977. – 16 сент. – С. 2.