Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Нікіфараў Пётр Паўлавіч

Дата нараджэння
29.07.1917
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
07.04.1971
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1960
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – 4
ордэн Чырвонай Зоркі

Нікіфараў Пётр Паўлавіч нарадзіўся 29 ліпеня 1917 года ў Віцебску ў сям'і служачага.

Скончыўшы 8 класаў, працаваў на чыгуначнай станцыі Віцебск. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб, потым Барысаглебскую ваенную школу лётчыкаў (1939). З 1938 года – у Чырвонай Арміі. З 1940 года – член КПСС.

З мая 1942 года знаходзіўся на 1-м, 2-м Украінскіх франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, скончыў вайну ў Чэхаславакіі.

27 жніўня 1942 года шэсць савецкіх знішчальнікаў, адным з якіх кіраваў Пётр Паўлавіч Нікіфараў, ажыццяўлялі патрульны палёт, сустрэлі вялікую колькасць фашысцкіх самалётаў. Савецкія лётчыкі смела ўклініліся ў іх строй і парушылі яго. Завязаўся няроўны бой. Для Пятра Нікіфарава гэта быў, пэўна, першы сур'ёзны баявы экзамен. І здаў ён яго на выдатна. Пётр Паўлавіч то кідаўся ў гушчу фашысцкіх самалётаў, то, вынырнуўшы з «паветранай каруселі», наносіў удары збоку. Гэта тактыка прынесла поспех.

Штурман 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка (22-я гвардзейская знішчальная авіяцыйная дывізія, 2-я паветраная армія) капітан П. П. Нікіфараў зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветраных баёў, збіў 20 варожых самалётаў. Званне «Герой Савецкага Саюза» Нікіфараву Пятру Паўлавічу было прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны да 1960 года П. П. Нікіфараў служыў у Савецкай Арміі, звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у г. Клін Маскоўскай вобласці; на гаспадарчай рабоце.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (4), медалямі.

Памёр Пётр Паўлавіч 7 красавіка 1971 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гайдуков, К. Пилот воздушной «Кобры» / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 19 нояб. – С. 10.

2. Нікіфараў Пётр Паўлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 631.

3. Нікіфараў Пётр Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч . – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 326.

4. Никифоров Пётр Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 183.

5. Никифоров Петр Павлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 98.

6. Никифоров Пётр Павлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 103.

7. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Никифоров Пётр Павлович