Осіпава Марыя Барысаўна
Осіпава Марыя Барысаўна нарадзілася 27 снежня 1908 года ў в. Серкавіцы Талачынскага раёна ў сям'і рабочых.
З 1928 года – член ВКП(б).
Скончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі (1935) і Мінскі юрыдычны інстытут (1940).
Да мая 1941 г. была членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР.
Напярэдадні вайны – асістэнт юрыдычнага інстытута.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года арганізавала ў Мінску падпольную групу.
Удзельніца Мінскага антыфашысцкага падполля, была сувязной партызанскіх атрадаў «Дзіма», «Мясцовыя» (Градава), брыгады «Дзядзькі Колі», «Жалязняк», 200-й імя К. К. Ракасоўскага Мінскай вобласці.
Марыя Осіпава – адна з удзельніц ліквідацыі ў 1943 года гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ.
Званне «Герой Савецкага Саюза» прысвоена 29 кастрычніка 1943 года.
Пасля вайны жыла ў Мінску. Была дэпутатам Савета Беларускай ССР 2–5-га скліканняў, членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР, Рэспубліканскага камітэта абароны міру.
Узнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Ганаровая грамадзянка г. Мінска (1968) і г. Нурэк (Таджыкістан).
Памерла 5 лютага 1999 года. Пахавана на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Яе імем названа вуліца ў Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці.
ЛІТАРАТУРА
1. Бараноўскі, Я. Залатая міна падпольшчыцы / Я. Бараноўскі // Звязда. – 2008. – 30 снеж. – С. 5.
2. Бараноўскі, Я. Хто спыніў гадзіннік апоўначы? / Я. Бараноўскі // Звязда. – 2014. – 10 мая. – С. 4.
3. Бацькаўшчыны светлы парог: з успамінаў М. Б. Осіпавай // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 289–294.
4. Бирюков, В. Память о Герое хранят ее родные места / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2019. – 19 студз. – С. 3.
5. Гарматный, В. П. Тайна смерти Вильгельма Кубе / В. П. Гарматный // Военно-исторический журнал. – 2009. – № 7. – С. 58–62.
6. Здесь закатилась черная звезда гауляйтера / подгот. В. Степаненко // Советская Белоруссия. – 2013. – 21 сент. – С. 12–13.
7. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды // Наша Талачыншчына. – 2005. – 13 крас. – С. 2.
8. Ляшук, С. Часы остановились в полночь / С. Ляшук // Витебские вести. – 2019. – 10 янв. – С. 6.
9. Москаленко, Г. Убийство Кубе: чего мы не знаем / Г. Москаленко // Беларуская думка. – 2008. – № 9. – С. 84–91.
10. Осіпава Марыя Барысаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 452.
11. Осіпава Марыя Барысаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 359.
12. Осіпава, М. Б. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі... / М. Б. Осіпава // Работніца і сялянка. – № 5. – С. 1.
13. Осіпава, М. Б. Юнацтва далёкае / М. Б. Осіпава // Настаўніцкая газета. – 1980. – 24 верас. – С. 2.
14. Осипова Мария Борисовна // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 118.
15. Осипова Мария Борисовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 627.
16. Осипова Мария Борисовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 267.
17. Осипова Мария Борисовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 101.
18. Осипова Мария Борисовна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 106.
19. Падольскі, Д. Вялікае жыццё, зайздросны лёс / Д. Падольскі // Віцебскі рабочы. – 1987. – 2 верас. – С. 3.
20. Петрушенко, Н. «Черная Цапля» ГРУ / Н. Петрушенко // Наша Талачыншчына. – 2005. – 24 жн. – С. 3–4.
21. Раманаў, Б. Міна для Гаўляйтэра / Б. Раманаў // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1985. – 30 сак. – С. 2.
22. Романова, Е. Мина для гауляйтера Кубе / Е. Романова // Армия. – 2007. – № 6. – С. 43–45.
23. Труханенок, И. Бессмертие подвига / И. Труханенок // Наша Талачыншчына. – 2013. – 24 снеж. – С. 5.