Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Падсаднік Мікалай Георгіевіч

Дата нараджэння
01.01.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Вуглы
Дата смерці
24.11.1975
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Падсаднік Мікалай Георгіевіч нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў в. Вуглы Полацкага раёна.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. У дзеючай арміі з верасня 1943 года. Камандзір звяна 165-га штурмавога авіяцыйнага палка лейтэнант М. Г. Падсаднік да красавіка 1945 года здзейсніў 106 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18 жніўня 1945 года.

Пасля вайны на партыйнай, прафсаюзнай і адміністрацыйнай рабоце. У 1959 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Памёр Мікалай Георгіевіч 24 лістапада 1975 года. Пахаваны ў Маскве.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лихачёв, В. Штурмовик / В. Лихачёв // Химик (Новополоцк). – 1979. – 30 окт. – С. 3.

2. Падсаднік Мікалай Георгіевіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 201.

3. Подсадник Николай Георгиевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 305.

4. Подсадник Николай Георгиевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 108.

5. Подсадник Николай Георгиевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 113.