Палявой Іван Сцяпанавіч
Палявой Іван Сцяпанавіч нарадзіўся 7 студзеня 1907 года ў вёсцы Новамікалаеўка Наватроіцкага раёна Херсонскай вобласці (Украіна). У Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў Ейскую ваенную школу пілотаў (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года.
Маёр, намеснік камандзіра 132-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 334-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі. Зрабіў 125 баявых вылетаў. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года. 3 23 чэрвеня 1944 года наносіў бомбавыя ўдары па ваенных аб'ектах і скапленнях праціўніка ў раёнах Мінска, Полацка, Даўгаўпілса; знішчыў 22 самалёты (на аэрадромах), 40 танкаў, 307 аўтамашын, разбурыў 3 пераправы і 2 масты. Загінуў 20 жніўня 1944 года.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 лютага 1945 года. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна (1941, 1945), ордэнам Чырвонага Сцяга (1941), Айчыннай вайны 1-й ступені (1944), 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Пахаваны ў г. Докшыцы, дзе яго імем названы плошча і вуліца.
ЛІТАРАТУРА
1. Дубраў, П. Сокал / П. Дубраў // Віцебскі рабочы. – 1966. – 3 ліп. – С. 2.
2. Крачкоўскі, А. Незабыўнае, векапомнае / А. Крачкоўскі // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1978. – 1 ліп. – С. 2 ; 4 ліп. – С. 3.
3. Палявой Іван Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 374–375.
4. Ярохін, А. Няма невядомых салдат / А. Ярохін // Чырвоная змена. – 1983. – 19 кастр. – С. 3.