Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Перхаровіч Франц Іосіфавіч

Дата нараджэння
28.05.1894
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Заляддзе
Дата смерці
11.10.1961
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1915–1951
Воінскае званне
генерал-лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна – тройчы
ордэн Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн Суворава I і II ступені
ордэн Кутузава I ступені

Перхаровіч Франц Іосіфавіч нарадзіўся 28 мая 1894 г. у в. Заляддзе Докшыцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1932), курсы «Выстрал» (1941). У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік I сусветнай і грамадзянскай войнаў. 3 1921 г. камандзір асобнай роты, начальнік штаба стралковага палка, начальнік аддзялення ў штабе ваеннай акругі.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м і 3-м Беларускім франтах камандзірам палка, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Войскі пад яго камандаваннем вызначыліся ў час прарыву абароны праціўніка на тэрыторыі Польшчы, пры фарсіраванні Віслы і ў баях на подступах да Одэра.

Пасля вайны камандаваў арміяй, у 1947–1951 гг. начальнік упраўлення Галоўнага ўпраўлення баявой і фізічнай падрыхтоўкі сухапутных войскаў.

Памёр 11 кастрычніка 1961 года.

Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава I і II ступені, ордэнам Кутузава I ступені, медалямі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6 красавіка 1945 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Докшыцкага раёна // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 2 ліп. – С. 2.

2. Карповіч, В. Камандарм 47-ай / В. Карповіч // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1984. – 18 лют. – С. 3 ; 21 лют. – С. 3 ; 23 лют. – С. 3 ; 25 лют. – С. 3.

3. Карповіч, В. На рашаючых напрамках / В. Карповіч // Віцебскі рабочы. – 1989. – 27 крас. – С. 3.

4. Карповіч, В. Старонкі мужнасці / В. Карповіч // Віцебскі рабочы. – 1981. – 13 жн. – С. 2.

5. Перхаровіч Франц Іосіфавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 374–375.

6. Перхорович Франц Иосифович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 406.

7. Перхорович Франц Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 293.

8. Перхорович Франц Иосифович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2009. – С. 104.

9. Перхорович Франц Иосифович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 109.

10. Уроженцы Беларуси – выдающиеся военачальники Великой Отечественной войны // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2015. – № 3. – С. 151–156.