Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пешчанка Андрэй Сямёнавіч

Дата нараджэння
06.12.1921
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
27.01.2006
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1943–1962
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1946)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – 3
ордэн Аляксандра Неўскага
ордэн Айчыннай вайны I ступені – 2
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Чырвонай Зоркі

Пешчанка Андрэй Сямёнавіч нарадзіўся 6 снежня 1921 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага вучнёўства працаваў токарам у майстэрнях палітэхнікума, потым прыёмшчыкам АТК на заводзе імя Кірава. Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). 3 1941 года – у Чырвонай Арміі.

З 1943 года ваяваў на 1-м і 2-м Украінскіх франтах, удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейтэнант А. С. Пешчанка зрабіў 150 баявых вылетаў. Званне «Герой Савецкага Саюза» Пешчанку Андрэю Сямёнавічу было прысвоена 15 мая 1946 года.

Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі (да 1962 года), звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Да 1991 года – на гаспадарчай рабоце.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I (2) і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (3), медалямі.

Памёр Андрэй Сямёнавіч 27 студзеня 2006 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Беленькі, З. Заўсёды ў страі / З. Беленькі // Віцебскі рабочы. – 1982. – 30 чэрв. – С. 3.

2. Гайдуков, К. Его огненное небо / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 18 июня. – С. 8.

3. Пешчанка Андрэй Сямёнавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 632.

4. Пешчанка Андрэй Сямёнавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч . – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 490.

5. Пещенко Андрей Семёнович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 295.

6. Пещенко Андрей Семенович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 105.

7. Пещенко Андрей Семёнович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 110.

8. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пещенко Андрей Семёнович