Піменаў Васіль Васільевіч
Піменаў Васіль Васільевіч нарадзіўся 27 сакавіка 1954 года ў Віцебску.
У 1971 годзе, скончыўшы 10 класаў сярэдняй школы № 29 г. Віцебска, быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1975 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя Ленінскага камсамола. Камандаваў вучэбным узводам, ротай, потым быў прызначаны начальнікам штаба батальёна.
З 1982 па 1984 гг. В. В. Піменаў камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам (345-ы гвардзейскі асобны парашутна-дэсантны полк), які ўваходзіў у склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістане. Маёр Піменаў правёў з батальёнам 35 баявых аперацый і ў адной з іх разграміў шматлікую групоўку душманаў, захапіў склады са зброяй і боепрыпасамі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 чэрвеня 1984 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, гвардыі маёру Васілю Васільевічу Піменаву было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
У 1987 годзе В. В. Піменаў скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і служыў у ПДВ (паветрана-дэсантныя войскі). Узначальваў полк, быў начальнікам упраўлення штаба ПДВ.
Пасля звальнення ў запас, займаўся грамадскай дзейнасцю, з'яўляўся членам каардынацыйнага савета Усерасійскага грамадскага руху «Баявое братэрства», узначальваў грамадскую арганізацыю ветэранаў баявых дзеянняў і аперацый, быў старшынёй Маскоўскай абласной арганізацыі Агульнарасійскага прафесійнага саюза ваеннаслужачых. Працаваў у апараце ўрада Маскоўскай вобласці.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі.
Памёр Васіль Васільевіч 29 верасня 2005 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Адамович, А. Школа, где он учился / А. Адамович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 29 марта. – С. 2.
2. Войнов, А. Крутые вершины / А. Войнов // Звезды подвига: на земле Афганистана / сост. И. М. Дынин. – Москва : Воениздат, 1985. – С. 108–122.
3. Гайдуков, К. В Афгане был комбатом / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 21 янв. – С. 10.
4. Грэўцаў, У. Таварыш камандзір / У. Грэўцаў // Чырвоная змена. – 1985. – 10 сак. – С. 2.
5. Мартынова, Е. Он был там, где труднее / Е. Мартынова // Белорусская военная газета. – 2009. – 27 марта. – С. 3.
6. Олийник, А. На лини огня / А. Олийник // Красная звезда. – 1984. – 25 сент. – С. 1.
7. Піменаў Васіль Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч . – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 494.
8. Пименов Василий Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 295–296.
9. Пименов Василий Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 106.
10. Пименов Василий Васильевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 111.
11. Соловьев, Н. Мужают в борьбе / Н. Соловьев // Физкультурник Белоруссии. – 1985. – 1 мая. – С. 3.
12. Федорова, Е. Школа имени героя / Е. Федорова // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 13 лют. – С. 1.
СПАСЫЛКІ