Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полазаў Канстанцін Мікалаевіч

Дата нараджэння
22.06.1914
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
10.09.1977
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1936–1946
Воінскае званне
старшы лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі

Полазаў Канстанцін Мікалаевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1914 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.

Працаваў слесарам. З 1936 года – у Чырвонай Арміі. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

З чэрвеня 1941 года – на Цэнтральным, Сцяпным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Львоўска-Сандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў старшы лейтэнант К. М. Полазаў вызначыўся ў жніўні 1944 года ў баях за г. Самбар (Украіна), калі рота на чале з Канстанцінам Мікалаевічам уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асноўных сіл брыгады.

Званне «Герой Савецкага Саюза» Полазаву Канстанціну Мікалаевічу было прысвоена 10 красавіка 1945 года.

У 1950 годзе старшы лейтэнант К. М. Полазаў звольніўся ў запас. Жыў у в. Буявіна Калінінскага раёна Калінінскай (зараз Цвярской) вобласці, да 1969 года працаваў у калгасе.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёр Канстанцін Мікалаевіч 10 верасня 1977 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гайдуков, К. Судьба ротного / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 21 мая. – С. 8.

2. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

3. Полазаў Канстанцін Мікалаевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 632.

4. Полазаў Канстанцін Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч . – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 518.

5. Полозов Константин Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 312.

6. Полозов Константин Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 109.

7. Полозов Константин Николаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 113–114.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Полозов Константин Николаевич