Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пшонны Сяргей Фаміч

Дата нараджэння
05.09.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць,Чашніцкі раён, в. Кушняроўка
Дата смерці
30.08.1994
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Воінскае званне
старшы лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Айчыннай вайны I ступені
медалі

Пшонны Сяргей Фаміч нарадзіўся 5 верасня 1922 года ў в. Кушняроўка Чашніцкага раёна. З сялянскай сям'і. Да вайны працаваў токарам на Ленінградскім заводзе «Электрасталь».

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Узвод разведчыкаў пад камандаваннем старшага лейтэнанта Сяргея Фаміча Пшоннага вызначыўся 2 жніўня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Вісла на поўдзень ад Варшавы. Байцы ўзвода знішчылі агнявыя кропкі праціўніка, разграмілі штаб зенітнага палка, захапілі ў палон яго афіцэраў з дакументамі і палкавым сцягам, садзейнічалі пераправе двух савецкіх палкоў.

У чэрвені 1941 года Сяргей Фаміч пайшоў на абарону Ленінграда. Неўзабаве быў паранены. Лячыўся ў шпіталі. Скончыў афіцэрскія курсы, пасля чаго яго прызначылі камандзірам мінамётнага ўзвода.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце, барацьбу з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм 24 сакавіка 1945 года С. Ф. Пшоннаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі.

Пасля вайны жыў і працаваў у Днепрапятроўску.

Памёр 30 жніўня 1994 года.

На будынку сярэдняй школы № 1 г. Чашнікі, у якой вучыўся будучы герой, была ўсталявана мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.

2. Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 185–187.

3. Пшенный Сергей Фомич // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1975. – С. 339.

4. Пшенный Сергей Фомич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 111.

5. Пшённый Сергей Фомич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 116.

6. Пшонны Сяргей Фаміч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 431–432.