Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пустэльнікаў Сямён Сільвестравіч

Дата нараджэння
10.02.1921
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Свісцёлкі
Дата смерці
05.02.1945
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1940–1945
Воінскае званне
яфрэйтар
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (31.03.1945)
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна
медаль «За абарону Ленінграда»
ордэн Чырвонай зоркі

Пустэльнікаў Сямён Сільвестравіч нарадзіўся 10 лютага 1921 года ў в. Свісцёлкі Аршанскага раёна ў сям’і рабочага.

Працаваў у Аршанскіх чыгуначных майстэрнях. Служыў у пагранічных войсках НКУС СССР з 1940 года.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Удзельнік баёў пад Ленінградам. Пасля ранення з 1944 года ў пагранвойсках. Затрымаў 20 варожых агентаў. 5 лютага 1945 года перагарадзіў шлях 25 бандытам, якія хацелі перайсці граніцу, і адзін вёў з імі бой. Змагаўся да апошняга патрона. Падарваў гранатай сябе і ворагаў, якія яго акружылі. Герой Савецкага Саюза (31.03.1945).

Імем С. С. Пустэльнікава названы пагранзастава на Украіне (ён навечна залічаны ў яе спісы), вуліца ў Львове, вуліца і школа ў Оршы. Яфрэйтар Пустэльнікаў Сямён Сільвестравіч залічаны ў спісы ганаровых памежнікаў РБ загадам Старшыні ДК ПВ РБ № 226 ад 24.05.2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 215 ад 28 мая 2003 г. імя Героя Савецкага Саюза Пустэльнікава Сямёна Сільвестравіча прысвоена памежнай заставе «Лынтупы» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бортников, Ю. Достоин памяти / Ю. Бортников // Железнодорожник Белоруссии. – 1998. – 28 мая. – С. 4.

2. Войтеховская, С. Музею – 25! / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2006. – 23 лют. – С. 2.

3. Железнодорожники – Герои Советского Союза // Железнодорожник Белоруссии. – 2010. – 31 июля. – С. 7–10.

4. Политова, Ж. А. Живите, любите, помните... / Ж. А. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 12 мая. – С. 31.

5. Пустельников Семён Сильветсрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 388.

6. Пустельников Семён Сильвестрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭy, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 331.

7. Пустельников Семен Сильвестрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 110.

8. Пустельников Семен Сильвестрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 116.

9. Пустэльнікаў Сямён Сільвестравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн.1. – С. 372.

10. Сидорович, О. Именем железнодорожника / О. Сидорович // Железнодорожник Белоруссии. – 2003. – 5 июля. – С. 5.