Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пятаковіч Аляксандр Францавіч

Дата нараджэння
25.12.1914
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Дата смерці
09.06.1988
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1946
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I і II ступені

Пятаковіч Аляксандр Францавіч нарадзіўся 25 снежня 1914 года ў г. Сянно.

Да 1940 года працаваў у саўгасе Пухавіцкага раёна, потым інструктарам райкама партыі.

На фронце з лета 1941 года. Камандзір танкавага разведузвода. Штурмуючы моцна ўмацаваную паласу абароны праціўніка за Ковелем, дзе немцы сканцэнтравалі вялікую колькасць танкаў, авіяцыі, нашы войскі сустрэліся з вялікімі цяжкасцямі. Першая спроба авалодаць гэтым раёнам аказалася няўдалай. Толькі праз 18 дзён, пасля моцнай артпадрыхтоўкі, нашы войскі прайшлі адну за адной пяць ліній варожай абароны. У гэтым баі вызначылася рота, камандзірам якой быў А. Ф. Пятаковіч.

Старшы лейтэнант Пятаковіч вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на левым беразе Віслы і за горад Радам (Польшча). У час баявой разведкі 15 студзеня 1945 года ўзвод на чале з Пятаковічам разграміў варожую аўтакалону, зайшоў у фланг артдывізіёна, знішчыў 2 бронетранспарцёры, 3 гарматы і захапіў чатыры гарматы, праследуючы ворага, заняў 2-ю паласу абароны, што спрыяла поспеху наступлення. У баях за Одэр экіпаж яго танка знішчыў 8 танкаў, 8 гармат, 6 бронетранспарцёраў, 19 кулямётных кропак, узяў у палон 130 гітлераўцаў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Праз год пасля заканчэння вайны дэмабілізаваўся ў званні капітана. Жыў і працаваў на партыйнай і савецкай рабоце ў г. Мар'іна Горка Мінскай вобласці.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й i 2-й ступені, медалямі.

Памёр 9 чэрвеня 1988 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоў, В. Салдат партыі / В. Арлоў // Віцебскі рабочы. – 1982. – 5 кастр. – С. 3.

2. Ермашкевіч, П. Вытокі подзвігу / П. Ермашкевіч // Ленінская іскра. – 1980. – 23 верас. – С. 3.

3. Ермашкевіч, П. Подзвігам праслаўлены / П. Ермашкевіч // Голас Сенненшчыны. – 1998. – 12 верас. – С. 2.

4. Криштопенко, Л. В годы военного лихолетья... / Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 6 мая. – С. 6 ; 13 мая. – С. 6.

5. Праз усю вайну // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 20 снеж. – С. 3.

6. Пятаковіч Аляксандр Францавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С 299–300.

7. Пятаковіч Аляксандр Францавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 109–110.

8. Пятакович Александр Францевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 390.

9. Пятакович Александр Францевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 343.

10. Пятакович Александр Францевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 112.

11. Родам з Сянно // Экскурсія да вытокаў г. Сянно: (Краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці) / распрацоўка В. В. Бандарэвіча. – Віцебск, 2000. – С. 183.