Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч
Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч нарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага раёна.
Скончыў 7 класаў. Працаваў на цагельным заводзе ў Ленінградзе.
У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу, потым працаваў тэхнікам самалёта. У 1940 годзе быў звольнены ў запас. Працаваў у грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе.
У 1939–1940 гг. прымаў удзел у савецка-фінляндскай «зімовай» вайне. У гады Вялікай Айчыннай вайны з першых дзён служыў бортмеханікам самалёта ў 5-м асобным авіяцыйным палку грамадзянскага паветранага флоту. Здзейсніў некалькі баявых вылетаў у Карэліі, Фінляндыі.
Пасля вайны Ц. Ц. Рамашкін вярнуўся ў грамадзянскую авіяцыю, працаваў бортмеханікам.
8 студзеня 1954 года, калі самалёт Лі-2 выконваў рэйс Талін – Ленінград, у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты, якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант, Цімафей Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абясшкодзіў яго. Але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абяззброілі другога бандыта.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 студзеня 1954 года за мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў, Рамашкіну Цімафею Цярэнцьевічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» (пасмяротна).
Таксама Цімафей Цярэнцьевіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны».
У Мінску ўсталяваны помнік Герою.
ЛІТАРАТУРА
1. Белапка, С. Подзвіг у мірным небе / С. Белапка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 17 нояб. – С. 4.
2. Катляроў, І. Памяць на зямлі за подзвіг у небе / І. Катляроў // Чырвоная змена. – 1965. – 19 студз. – С. 4.
3. Паядынак у небе // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 689–690.
4. Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1973. – Т. IX : Рабкор–Сочы. – С. 93.
5. Рамашкін Цімафей Цярэнцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 300.
6. Ромашкин Тимофей Терентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 410.
7. Ромашкин Тимофей Терентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 496–497.
8. Ромашкин Тимофей Терентьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 114.
9. Ромашкин Тимофей Терентьевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БеЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 118.
10. Яковлева, С. Забыть нельзя помнить / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 6 студз. – С. 6.
СПАСЫЛКІ