Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Салянікаў (Салянік) Анатоль Данілавіч

Дата нараджэння
19.17.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Чурылава
Дата смерці
08.09.2010
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1946
Воінскае званне
маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая зорка»
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені – двойчы
ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені
ордэн Аляксандра Неўскага
ордэн Чырвонага сцяга – двойчы

САЛЯНІКАЎ АНАТОЛЬ ДАНІЛАВІЧ нарадзіўся 19 ліпеня 1919 года ў в. Чурылава Аршанскага раёна.

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў інспектарам Аршанскага райземаддзела. У студзені 1941 года А. Д. Салянікаў быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў.

Да красавіка 1944 года старшы лейтэнант Анатоль Салянікаў камандаваў эскадрылляй 810-га штурмавога авіяпалка 225-й штурмавой авіядывізіі 15-й паветранай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту. Зрабіў 115 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 2 бронемашыны, 120 аўтамашын, 18 гармат, 4 вагоны, склад, 6 мінамётаў, 44 павозкі з грузам, больш за 500 гітлераўцаў. Эскадрылля пад яго камандаваннем са студзеня па красавік 1944 года зрабіла 123 баявыя вылеты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Анатоль Салянікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка».

Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені і шэрагам медалёў.

У верасні 1944 года Салянікаў быў збіты над варожай тэрыторыяй і трапіў у нямецкі палон. У сакавіку 1945 года ён быў вызвалены. У 1946 годзе ў званні маёра Салянікаў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Оршы.

Памёр Анатоль Данілавіч 8 верасня 2010 года.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Гатоўская, Л. Сын беларускага народа / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2009. – 9 ліп. – С. 3.

2. Готовская, Л. Незнакомый герой / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 23 ліп. – С. 2.

3. Готовская, Л. О мужестве, доблести и славе / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2008. – 2 кастр. – С. 3.

4. Готовская, Л. Цельность души / Л. Готовская // Нёман. – 2009. – № 2. – С. 126–129.

5. Гурский, О. Человек-легенда / О. Гурский // Аршанская газета. – 2009. – 16 ліп. – С. 3.

6. Лютынский, В. Герою Советского Союза Анатолию Даниловичу Соляникову – 90 лет / В. Лютынский // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 16 июля. – С. 7.

7. Маршалович, Л. Старая гвардия синего неба / Л. Маршалович // Белорусская нива. – 2009. – 2 июля. – С. 3.

8. Слепцов, С. Улица Анатолия Соляникова / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 15 июля. – С. 3.

9. Соляников Анатолий Данилович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 483.

10. Соляников Анатолий Данилович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 35.

11. Соляников (Соляник) Анатолий Данилович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 123.

12. Соляников Анатолий Данилович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн. імя П. Броўкі, 2015. – С. 128.

13. Салянікаў Анатоль Данілавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 373.

14. Юркевич, В. Рожденные стать героями / В. Юркевич // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 14 янв. – С. 10.