Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шмыроў Мінай Піліпавіч

Дата нараджэння
23.12.1891
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Пунішча
Дата смерці
03.09.1964
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1913–1945
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна – 4
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Шмыроў Мінай Піліпавіч (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) нарадзіўся 23 снежня 1891 года ў в. Пунішча Віцебскага раёна. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні.

3 1921 г. быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Дарэчы, гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па жалезных дарогах, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, фашысты ў кастрычніку 1941 г. узялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям'ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны. 15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935–1937 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1963 гг. Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Памёр 3 верасня 1964 года.

У Віцебску яго імем названы вуліца, парк, яго імя прысвоена гарадскому прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу. У 1969 г. адкрыты мемарыяльны музей М. П. Шмырова.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Белевич, А. П. У батьки Миная / А. П. Белевич. – Минск : Политиздат, 1978. – 103 с.

2. Бялевіч, А. Мінай Шмыроў / А. Бялевіч. – Мінск : Беларусь, 1969. – 131 с.

3. Васильева, М. П. По следам героя / М. П. Васильева. – Минск : Народная асвета, 1974. – 64 с.

4. Подлипский, А. Детям батьки Миная / А. Подлипский // Народнае слова. – 2007. – 12 чэрв. – С. 6.

5. Саблин, В. В. Батька Минай : документальная повесть / В. В. Саблин. – Минск : Госиздат БССР, 1959. – 240 с.

6. Шмырев М. Ф. / авт. текста С. А. Аслезов. – Минск : Беларусь, 1978. – 32 с.

7. Шмырев Минай Филиппович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 69–70.

8. Шмырев Минай Филиппович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 149.