Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч
Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч нарадзіўся 20 лістапада 1921 года ў в. Заполле Віцебскага раёна.
Быў штурвальным на рачным параходзе, праплаваў па Заходняй Дзвіне не адну навігацыю, але мараком яму стаць не давялося: летам 1941 года прызвалі ў армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне.
У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзясяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі 28 марта 1942 года. Пахаваны ў в. Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.
15 мая 1942 года Сільніцкаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імем М. Ф. Сільніцкага названы калгас у Полацкім раёне, Курынская школа і вуліца ў г. п. Сураж.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшанікава, А. Подзвіг партызана / А. Альшанікава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 4 крас. – С. 3.
2. Конон, М. Партизану Сильницкому шел 21-й год... / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 7 мая. –С. 5.
3. Левин, К. Жизнь за отряд / К. Левин // Люди легенд / сост. В. Павлов [и др.]. – Москва : Политиздат, 1966. – Вып. 2. – С. 558–569.
4. Максимова, К. Чтим Героя / К. Максимова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 29 крас. – С. 2.
5. Мезенцев, В. Герой – партизан / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 17 лістап. – С. 2.
6. Подлипский, А. Редкая брошюра: Крапива о Сильницком / А. Подлипский // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 5 мая. – С. 2.
7. Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 340–341.
8. Сильницкий Михаил Федорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 117.
9. Шкредо, Р. Последний бой Михаила Сильницкого / Р. Шкредо // Народнае слова. – 2005. – 7 мая. – С. 9.