Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сіянін Міхаіл Данілавіч

Дата нараджэння
17.12.1901
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Забалацце
Дата смерці
01.10.1973
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1920–1947
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Суворава 2-й ступені
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені

Сіянін Міхаіл Данілавіч нарадзіўся 17 снежня 1901 года ў в. Забалацце Аршанскага раёна.

У 1920 годзе М. Д. Сіянін быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Удзельнік ліквідацыі кранштацкага мяцяжу, баёў з бандамі Антонава, басмачамі; узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной шашкай Рэўваенсавета СССР. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, у 1941 годзе – Ваенную акадэмію Генштаба.

Удзельнічаў у бітве пад Масквой. У верасні 1943 года брыгада пад яго камандаваннем вызначылася ў бітве за Дняпро каля в. Вялікі Букрын, на паўднёвы ўсход ад Кіева, 22.09.1943 г. фарсіравала раку і захапіла плацдарм.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 года палкоўнік Міхаіл Сіянін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

У 1947 годзе Міхаіл Данілавіч Сіянін быў звольнены ў запас. Пражываў у Оршы, працаваў дырэктарам музея Канстанціна Заслонава.

Памёр Міхаіл Данілавіч 1 кастрычніка 1973 года. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Сиянин Михаил Данилович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 466.

2. Сиянин Михаил Данилович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 669.

3. Сиянин Михаил Данилович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 118.

4. Сиянин Михаил Данилович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 125.

5. Сіянін Міхаіл Данілавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 373–374.

6. Сузин, Л. Журавли возвращаются / Л. Сузин // Время и люди. – Минск : Беларусь, 1972. – С. 30–35.