Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Смарчкоў Мікіта Іванавіч

Дата нараджэння
17(30).04.1916
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, в. Трафіменкі
Дата смерці
07.09.2002
Род дзейнасці
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1940–1947
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – тройчы

СМАРЧКОЎ МІКІТА ІВАНАВІЧ нарадзіўся 17(30) красавіка 1916 года ў вёсцы Трафіменкі Дубровенскага раёна.

У 1937 годзе скончыў Рыбінскі аэраклуб, у 1941 Балашоўскую школу ваенных лётчыкаў. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Калінінскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, на Курскай дузе, Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Зрабіў 196 баявых вылетаў, знішчыў шмат фашыстаў і ваеннай тэхнікі.

Да 1947 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Чарнігаве. З 1977 года на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах. Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3-ма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Памёр Мікіта Іванавіч 7 верасня 2002 года.
 

ЛІТАРАТУРА

1. Жыве святое пачуццё // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1988. – 23 лют. – С. 2.

2. Коган, І. Яшчэ адзін герой / І. Коган // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1976. – 8 мая. – С. 2.

3. Кулакоў, Ф. Ад Масквы да Бялграда і Вены / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1981. – 9 мая. – С. 1.

4. Кулакоў, Ф. Па загаду Айчыны і сэрца / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1998. – 21 лют. – С. 2.

5. Праславілі ў баях // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 2.

6. Смарчкоў, М. Рассцілалася пад крыламі Еўропа / М. Смарчкоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 2 крас. – С. 3–4.

7. Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Стрыо. – С. 52.

8. Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 342–343.

9. Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6 : Пузэлі–Усая. – С. 366.

10. Сморчков Никита Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 119.

11. Сморчков Никита Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 73.

12. Яфіменка, І. Герой – госць сваіх землякоў / І. Яфіменка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1981. – 4 ліп. – С. 3.