Даватар Леў Міхайлавіч
Даватар Леў Міхайлавіч нарадзіўся 20 лютага 1903 года ў в. Хоціна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў кавалерыйскае вучылішча (1926), ваенную акадэмію ім. Фрунзе (1939). У 20-я гады быў сакратаром камітэта ўзаемадапамогі. У Чырвонай Арміі з 1924 года, камандаваў узводам, эскадронам, быў камісарам асобнага батальёна. З 1939 года – палкоўнік, начальнік штаба кавалерыйскага палка, брыгады, дывізіі. Ужо ў жніўні 1941 года за баі ў вярхоўях Дняпра Л. Даватар узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце, камандаваў асобнай кавалерыйскай групай, якая ў жніўні–верасні 1941 года ажыццявіла глыбокі рэйд па тылах праціўніка ў Смаленскай вобласці. Салдаты прайшлі з баямі каля 1000 км, разграмілі 430-ы полк, штабы двух палкоў і тапаграфічны аддзел 6-й нямецкай арміі, шмат гарнізонаў, знішчылі больш чым 2500 варожых салдат і афіцэраў. У перыяд контрнаступлення пад Масквой яго корпус здзейсніў другі рэйд па тылах ворага. У раёне горада Рузы корпус адрэзаў шляхі да адыходу нямецкім войскам і знішчыў іх 78-ю пяхотную дывізію.
Загінуў у баі 19 снежня 1941 г. на подступах да горада Руза каля в. Палашкіна Маскоўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21.12.1941 года за гераізм і мужнасць, праяўленыя ў баях з захопнікамі, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Пахаваны на Новадзявочых могілках. Помнікі герою пастаўлены на магіле, на месцы гібелі, на Радзіме, у г. п. Ула і на шашы Лепель – Ула. У г. п. Ула працуе мемарыяльны музей. Імя Л. М. Даватара было прысвоена калгасам, саўгасам, цеплаходам, сярэдняму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу ў г. п. Ула, носяць вуліцы ў Мінску, Маскве, Віцебску.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі.
ЛІТАРАТУРА
1. Абызов, В. И. Доватор / В. И. Абызов. – Москва : Политиздат, 1988. – 110 с.
2. Генерал Даватар // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 122–123.
3. Данилов, А. Казачий генерал из Витебска / А. Данилов // Белорусская военная газета. – 2013. – 24 мая. – С. 6.
4. Доватор Лев Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 39.
5. Доватор Лев Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 45–46.
6. Крачкоўскі, А. Жыццё кароткае, а слава – на вякі / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 19 лют. – С. 3.
7. Кузьміч, М. Даватар Леў Міхайлавіч / М. Кузьміч, М. Сцепаненка // Сузор’е беларускага памежжа: беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2014. – С. 150–151.
8. Лев Михайлович Доватор : фотоальбом / авт. текста Г. В. Шилович ; фот. М. И. Савина ; ред. В. И. Федоринчик. – Минск : Беларусь, 1979. – 13 с. – (Жизнь – подвиг).
9. Сланеўскі, А. Леў Даватар, невядомы генерал / А. Сланеўскі // Звязда. – 2016. – 19 студз. – С. 10–11.
10. Федоров, П. Генерал Доватор : роман / П. Федоров. – Москва : Воениздат, 1979. – 453 с.
11. Шымук, В. Леў Даватар / В. Шымук. – Мінск : Беларусь, 1973. – 88 с.