Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Высагорац Міхаіл Амосавіч

Дата нараджэння
2.12.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобл., в. Дукоўшчына, Бешанковіцкі р-н
Дата смерці
22.04.1996
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1940–1945
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
ордэн Чырвонай Зоркі

Высагорац Міхаіл Амосавіч нарадзіўся 19 лістапада 1920 года ў в. Дукоўшчына Бешанковіцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў дзесяць класаў школы, потым у 1940 годзе – Віцебскі настаўніцкі інстытут. У лістападзе 1940 года Высагорац быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча. З 1941 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Быў курсантам інжынернай роты, затым камандаваў сапёрнай і мотаінжынернай ротамі. Удзельнік абароны Масквы, баёў на Калінінскім фронце, пад Курскам, ва Украіне, Польшчы, штурму Берліна. Ваяваў у складзе Прыморскай арміі Варонежскага, 1-га Украінскага,1-га Беларускага франтоў. Прымаў удзел у спецзаданнях па падрыву важных аб'ектаў у Калужскай вобласці, абароне Севастопаля, баях за Варонеж, Варонежска-Касторненскай аперацыі, Курскай бітве, Харкаўскай аперацыі, Праскураўска-Чарновіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай аперацыях, штурме Берліна.

Вызначыўся пры будаўніцтве паромнай пераправы для фарсіравання р. Днестр (24.03.1944), мастоў праз рэкі Прут (29.03.1944), Заходні Буг (19.07.1944), Сан (24.07.1944) і Вісла.

Да ліпеня 1944 года капітан Міхаіл Высагорац камандаваў інжынернай ротай 13-га гвардзейскага асобнага мотаінжынернага батальёна 17-й мотаінжынернай брыгады 1-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан гвардыі Міхаіл Высагорац быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

У 1945 годзе Высагорац быў звольнены ў запас. З 1947 года працаваў у будаўнічых арганізацыях. У 1957 годзе ён скончыў горны тэхнікум, пасля чаго працаваў у Навакузнецку начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела шахтабудаўнічага ўпраўлення № 8 трэста «Куйбышаўвугаль». З 1974 года Высагорац пражываў і працаваў у пасёлку Шахоўская Маскоўскай вобласці. Памёр 22 красавіка 1996 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бястрашны камандзір // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 224–225.

2. Высагорац Міхаіл Амосавіч // Імёны, асобы, лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 69–70.

3. Высагорац Міхаіл Амосавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 41.

4. Высогорец Михаил Амосович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост.: М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 29.

5. Высогорец Михаил Амосович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / [ред. Ю. В. Баженов и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 35–36.

6. Крачкоўскі, А. Зямляк вярнуўся на радзіму / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2000. – 26 верас. – С. 2.