Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раманаў Павел Мінаевіч

Дата нараджэння
29.09. 1905
Месца нараджэння
Чыта, Расійская Федэрацыя
Дата смерці
13.05.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан
Гады службы
1927–1944
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
ордэн Леніна

Раманаў Павел Мінаевіч Герой Савецкага Саюза (1944 г.), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся 29 верасня 1905 года ў Чыце. Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Беларусі пражываў і працаваў у Гомелі. У 1927–1929 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў на партыйных пасадах. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях з нямецкімі захопнікамі. Застаўшыся на акупаванай тэрыторыі, стаў удзельнічаць у падпольным руху. З мая 1942 года Раманаў займаў пасаду другога сакратара Суражскага падпольнага райкама ВКП (б), а з верасня таго ж года – першага сакратара Бешанковіцкага падпольнага райкама ВКП (б). 8 кастрычніка 1942 года ён быў прызначаны камандзірам партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», якая пад яго кіраўніцтвам паспяхова дзейнічала на тэрыторыі Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Асвейскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР, нанесла праціўніку вялікія страты і вызваліла ад акупацыі буйныя тэрыторыі. 13 мая 1944 года Раманаў узначаліў атрад прыкрыцця і прыняў бой з праціўнікамі, адцягваючы іх на сябе, пакуль асноўныя сілы брыгады вырываліся з акружэння. У тым баі Раманаў загінуў. Пахаваны каля г. п. Ушачы Віцебскай вобласці. Імем П. М. Раманава названы вуліцы ў Добрушы, Бешанковічах і г. п. Ула Бешанковіцкага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Романов Павел Минаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 118.

2. Камбрыг Раманаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 145.

3. Крачкоўскі, А. Камбрыг Павел [Мінаевіч] Раманаў / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 23 ліп. – С. 3.

4. Прыдзвінне шануе свайго Героя / падрыхт. А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 20 лют. – С. 5.