Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ткачэнка Міхаіл Мікалаевіч

Дата нараджэння
28.08.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Бешанковіцкі р-н, г. п. Бешанковічы
Дата смерці
09.03.1948
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лётчык-штурмавік
Гады службы
1940–1948
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
ордэн Аляксандра Неўскага

Ткачэнка Міхаіл Мікалаевіч нарадзіўся 28 жніўня 1922 года ў г. п. Бешанковічы Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе пасля заканчэння 8 класаў Бешанковіцкай сярэдняй школы паехаў працаваць у Мінск. Тут жа займаўся ў аэраклубе. Прызваны ў армію ў 1940 годзе. У 1942 годзе скончыў Навасібірскую ваенную авіцыйную школу пілотаў у званні сяржанта. У Чырвонай Арміі з 1942 года. Удзельнік вызвалення Паўночнага Каўказа, Крыма, Украіны, Румыніі, Венгрыі. У 1943 годзе ўступіў у ВКП (б). Да пачатку 1944 года здзейсніў 103 баявых вылета на штурмоўку аб'ектаў праціўніка, у 7 бітвах збіў 1 самалёт праціўніка. Пасля заканчэння вайны М. Ткачэнка працягваў служыць у ВПС. З зімы 1942 па студзень 1944 года М. Ткачэнка здзейсніў 103 паспяховых вылета, з іх 16 – на выведку войскаў праціўніка. За гэты перыяд было знішчана 4 танкі, 48 аўтамашын, 17 палявых гармат, 3 склады з боепрыпасамі, 9 мінамётаў з разлікамі, 4 катэры, каля 160 нямецкіх салдат і афіцэраў. Правёў сем паветраных баёў са знішчальнікамі праціўніка і збіў адзін ФВ-190.

Некаторы час пасля вайны разам са сваім 210-м ШАП (у складзе акупацыйных войскаў) Міхаіл Ткачэнка жыў у румынскім горадзе Орадэа-Марэ. У 1948 полк быў эвакуіраваны ў Адэсу. Але перад самым ад'ездам, у 1948 годзе, Міхаіл Ткачэнка памёр ад няшчаснага выпадку ў горадзе Брашаў, дзе ён знаходзіўся апошнія паўгода з авіяцыйнай часткай.

Званне Героя Савецкага Саюза Міхаіл Ткачэнка атрымаў 13 красавіка 1944 года пасля баёў за Севастопаль падчас Крымскай аперацыі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі. Імя Міхаіла Ткачэнкі носіць школа № 2 у Бешанковічах, там жа ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама імем Ткачэнкі названы дзве вуліцы ў Бешанковічах і Полацку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ткаченко Михаил Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 130.

2. Ткаченко Михаил Николаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С.135–136.

4. Крачкоўскі, А. Залатая Зорка Міхаіла Ткачэнкі / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2012. – 10 жн. – С. 2, 6 ; 14 жн. – С. 4 ; 28 жн. – С. 3.

5. Крачкоўскі, А. Камандзір першай эскадрыллі / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 31 жн. – С. 7.

6. Крачкоўскі, А. Сокал бешанковіцкай зямлі / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 8 чэрв. – С. 3.

7. Крачкоўскі, А. Узнагароды землякоў / А. крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 21 жн. – С. 4.

8. Крылаты баец // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 226–228.

9. Ткачэнка Міхаіл Мікалаевіч // Імёны, асобы, лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 283.

10. Ткачэнка Міхаіл Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 168.