Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шэлепень Аляксандр Кірылавіч

Дата нараджэння
14.10.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Забор’е
Дата смерці
12.06.1964
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1947
Воінскае званне
капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1946)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I і II ступеняў

Шэлепень Аляксандр Кірылавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1918 года ў в. Забор'е Полацкага павета (зараз – Расонскі раён) у сялянскай сям'і.

Скончыў 7 класаў Клясціцкай сярэдняй школы. Працаваў рахункаводам у Юхавіцкім леспрамгасе.

З 1938 года – у Чырвонай Арміі.

У 1939 годзе скончыў Кастрамскую школу сяржанцкага складу.

З чэрвеня 1941 года – на Заходнім, Валхоўскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах. У 1942 годзе пасля заканчэння курсаў малодшых лейтэнантаў стаў камандзірам артылерыйскай батарэі, ваяваў на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах.

Удзельнік абароны Масквы.

Камандзір батарэі (121-я гаўбічная артылерыйская брыгада, 2-я артылерыйская дывізія, 6-ы артылерыйскі корпус, 5-я ўдарная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант А. К. Шэлепень вызначыўся ў баях за Берлін.

Яго батарэя прыкрывала артылерыйскім агнём пяхоту. Яна адной з першых уварвалася на ўскраіну Берліна і адкрыла агонь, знішчыўшы больш за 30 умацаванняў ворага.

Званне Героя Савецкага Саюза ён атрымаў у 1946 годзе за ўзорнае выкананне баявых заданняў і гераізм у баях за ўзяцце Берліна.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1947 года капітан А. К. Шэлепень служыў у Савецкай Арміі.

У 1951–1953 гг. – старшыня Полацкага абкама прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі.

З 1954 года жыў у Карэльскай АССР, у Казахстане.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі.

Імем героя названа вуліца ў г. п. Расоны.

Памёр 12 чэрвеня 1964 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грэчка, І. Мужчынская размова / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 22 лют. – С. 14–15.

2. Кавалеры Золотой Звезды // Рэспубліка. – 1995. – 4 мая. – С. 5.

3. Последний бой – он трудный самый / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 8 мая. – С. 3.

1. Шелепень Александр Кириллович // Навечно в сердце народном: к 30-летию Победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 457.

2. Шелепень Александр Кириллович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 608.

3. Шелепень Александр Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 581.

4. Шелепень Александр Кириллович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 146.

5. Шелепень Александр Кириллович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 149.

6. Шелепень Александр Кириллович // Неман. – 1968. – № 4. – С. 68.

7. Шэлепень Аляксандр Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18 : Шчытнікі–Яя : у 2 кн. – Кн. 1. – С. 28.

8. Шэлепень Аляксандр Кірылавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 196.