Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Собалеў Іван Паўлавіч

Дата нараджэння
11.11.1907
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Шапуры
Дата смерці
27.10.1989
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1927–1955
Воінскае званне
падпалкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы
ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені

Собалеў Іван Паўлавіч нарадзіўся 11 лістапада 1907 года ў в. Шапуры Віцебскага раёна.

Скончыў Ленінградскую ваенна-інжынерную школу (1931). У Чырвонай Арміі з 1927 года. На фронце камандаваў 19-м асобным матарызаваным пантонна-маставым батальёнам. Падпалкоўнік І. П. Собалеў з батальёнам прайшоў шлях ад Сталінграда да Берліна і Прагі. Забяспечваў фарсіраванне водных рубяжоў на тэрыторыі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Румыніі, Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі. Вызначыўся ў верасні 1943 года пры фарсіраванні Дняпра ў Днепрапятроўскай вобласці.

19-й асобны пантонна-маставы батальён забяспечваў фарсіраванне на ўчастку Салошына-Мішурын Рог у васьмідзесяці кіламетрах на поўдзень ад Крамянчуга. Высокі правы бераг дазваляў праціўніку весці прыцэльны агонь па ўсяму ўчастку ракі. У пачатку фарсіравання выйшла са строю частка пераправачнай маёмасці батальёна. Прамым пападаннем быў разбіты і патоплены апошні дзеючы буксірны катэр. Камандзір батальёна падпалкоўнік Собалеў прымаў усе меры, каб утрымаць пераправу. У палявых майстэрнях пад кіраўніцтвам І. Е. Броўчанкі з чатырох выйшаўшых са строю навясных матораў сабралі два. І хоць яны працавалі нядоўга, бо таксама былі пашкоджаны, але ўсё ж адыгралі важную ролю. За гэты час І. П. Собалеву ўдалося атрымаць буксірны катэр з суседняга пантонна-маставога батальёна. Вадалазы пад градам мін і снарадаў, выкарыстоўваючы лябёдкі і іншыя сродкі, узнімалі са дна ракі ўсё, што можна было выкарыстаць. Танкі і артылерыя перапраўляліся на правы бераг і ішлі на разгром ворага.

26 кастрычніка 1943 года І. П. Собалеў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Да 1955 года І. П. Собалеў служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.

Памёр 27 кастрычніка 1989 года.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі.

Ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акулов, П. Берег левый, берег правый... / П. Акулов // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1995. – 28 сак. – С. 2.

2. Большакова, Е. Герою исполнилось бы 100 лет. В Шапурах он будет жить вечно / Е. Большакова // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 4 снеж. – С. 2.

3. Мезенцев, В. Герой из Шапуров / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 10 лістап. – С. 2.

4. Мезенцев, В. Герой переправы / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2002. – 19 лістап. – С. 3.

5. Собалеў Іван Паўлавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 342.

6. Соболев Иван Павлович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 65–66.

7. Соболев Иван Павлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 121.