Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спірыдзенка Мікалай Кузьміч

Дата нараджэння
12.01.1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Беразуха
Дата смерці
27.12.1980
Род дзейнасці
удзельнік савецка-фінляндскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1937–1970
Воінскае званне
генерал-маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Суворава ІІІ ступені
ордэн Айчыннай вайны І ступені
ордэн Чырвонай Зоркі – тройчы
медалі

Спірыдзенка Мікалай Кузьміч нарадзіўся 12 студзеня 1917 года ў в. Беразуха (існавала побач з в. Мясаедава) Шумілінскага раёна.

Скончыў 7 класаў Мясаедаўскай школы (1932), фінансавы тэхнікум і аэраклуб у г. Віцебск, Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1938), камандны факультэт Чырванасцяжнай Ваенна-паветранай акадэміі (1950), Ваенную акадэмію Генштаба (1957).

Працаваў бухгалтарам на віцебскай фабрыцы «Дзвіна».

З 1937 года – у Ваенна-паветраных сілах.

Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Камандзір эскадрыллі 172-га знішчальнага палка (309-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 4-я паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) з 22 чэрвеня па 22 лістапада 1944 года зрабіў 337 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 15 і ў групе – 6 самалётаў праціўніка.

23 лютага 1945 года яму прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Быў камандзірам авіяцыйнай дывізіі, з 1962 года – старшы выкладчык, потым начальнік факультэта Ваеннай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага.

У 1970 годзе ў званні генерал-маёра выйшаў у адстаўку, жыў у Маскве.

Памёр 27 снежня 1980 года, пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга (двойчы), Суворава ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі (тройчы), медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалаеў, С. Баявы лётчык Спірыдзенка / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 13 студз. – С. 2.

2. Спириденко Николай Кузьмич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 488.

3. Спириденко Николай Кузьмич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 72.

4. Спириденко Николай Кузьмич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 124.

5. Спириденко Николай Кузьмич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 129.

6. Спірыдзенка Мікалай Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 115–116.

7. Спірыдзенка Мікалай Кузьміч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал. А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1990. – С. 573.