Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сурын Марцін Акімавіч

Дата нараджэння
17.05.1908
Месца нараджэння
Віцебская вобласць,Чашніцкі раён, в. Руднае
Дата смерці
24.04.1964
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1944–1945
Воінскае званне
радавы
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна
ордэн Чырвонай Зоркі
медаль «За адвагу»
медалі

Сурын Марцін Акімавіч нарадзіўся 17 мая 1908 года ў в. Руднае Чашніцкага раёна. Працаваў у калгасе.

На фронт пайшоў пасля вызвалення Чашніцкага раёна ў ліпені 1944 года. Быў стралком 631-га палка. Некалькі разоў Марціну Акімавічу даводзілася выконваць ганаровую ролю сцяганосца палка. Удзельнік баёў у Літве і ва Усходняй Прусіі. Вызначыўся пры вызваленні Літвы пры фарсіраванні рэк Нёман і Шашупе.

Першую баявую ўзнагароду – медаль «За адвагу» – заслужыў 16 жніўня 1944 года ў баі за літоўскую вёску Рудзе, што ў Літве, дзе супрацьтанкавымі гранатамі падбіў два варожыя танкі.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў у 1945 годзе.

З 9 жніўня па 2 верасня 1945 года на 1-м Далёкаўсходнім фронце, удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай наступальнай аперацыі.

Пасля вайны жыў у вёсцы Каўпыніца Крупскага раёна Мінскай вобласці, працаваў у калгасе «Камунар».

Памёр Марцін Акімавіч 24 красавіка 1963 года. Пахаваны ў аграгарадку Нача Крупскага раёна. Імём Сурына названая сярэдняя школа ў вёсцы Латыголічы. На той жа школе ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар яго.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Герои Советского Союза – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 7–8.

2. Іваноўскі, Я. Сцяганосец / Я. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. – 1979. – 26 чэрв. – С. 2.

3. Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 185–187.

4. Сурин Мартин Акимович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1975. – С. 393.

5. Сурин Мартин Акимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2009. – С. 12.

6. Сурин Мартин Акимович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 132.

7. Сурын Мартын Акімавіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 433.