Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Свідзінскі Уладзімір Іванавіч

Дата нараджэння
20(19).05(09).1923(20)
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
25.03.1945
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Воінскае званне
малодшы лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна

Свідзінскі Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 20 мая 1923 года (па іншых звестках – 19 верасня 1920 года) у Віцебску ў сям'і рабочага.

Скончыўшы 7 класаў, працаваў слесарам на іголкавым заводзе ў Віцебску.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, пачынаючы з 1941 года, ваяваў на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір стралковай роты 24-й гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі лейтэнант У. І. Свідзінскі вызначыўся 25 верасня 1943 года пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. 3 групай байцоў пад агнём праціўніка дасягнуў процілеглага берага, захапіў і ўтрымаў плацдарм да пераправы батальёна.

Званне «Герой Савецкага Саюза» Свідзінскаму Уладзіміру Іванавічу было прысвоена 17 кастрычніка 1943 года. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Загінуў у баі на тэрыторыі Германіі 23 сакавіка 1945 года. Пахаваны на Украіне (г. Львоў).

У Віцебску яго імем названа вуліца, на тэрыторыі завода, дзе ён працаваў, устаноўлены бюст. Кожны год праводзіцца юнацкі турнір па футболе на прыз Героя Савецкага Саюза. На гэтыя спаборніцтвы прыязджаюць юныя футбалісты са Смаленска, Даўгаўпілса, Мінска, Львова і іншых гарадоў. І кожны раз перад пачаткам турніра юныя футбалісты накіроўваюцца да помніка У. Свідзінскага, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць адважнага разведчыка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гайдуков, К. «Умирая, не умрет герой» / К. Гайдуков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 23 июля. – С. 8.

2. Они сделали жизнь ярче / подгот.: Н. Крупица, Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 27 июня. – С. II.

3. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

4. Свідзінскі Уладзімір Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 633.

5. Свідзінскі Уладзімір Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч . – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6: Пузэлі–Усая. – С. 259.

6. Свидинский Владимир Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 439.

7. Свидинский Владимир Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 115.

8. Свидинский Владимир Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 121–122.

9. Хазанскі, У. Помнік ля прахадной / У. Хазанскі // Чырвоная змена. – 1979. – 28 чэрв. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Свидинский Владимир Иванович