Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сяржантаў Іван Якаўлевіч

Дата нараджэння
17.02.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Якаўлевічы
Дата смерці
29.04.1943
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1943
Воінскае званне
лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага сцяга
ордэн Чырвонай зоркі

СЯРЖАНТАЎ ІВАН ЯКАЎЛЕВІЧ нарадзіўся 17 лютага 1919 года ў в. Якаўлевічы Аршанскага раёна ў сям'і селяніна.

Скончыўшы 7 класаў, у 1937 годзе паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча Аршанскага льнокамбіната, авалодаў прафесіяй ткача; таксама ў гэтым годзе ён пачаў займацца ў Аршанскім аэраклубе. У 1938 годзе скончыў Аршанскі аэраклуб, накіраваны ў Адэскую авіяшколу, у 1941 годзе – Чугуеўскую школу ваенных лётчыкаў.

Ваяваць пачаў ў студзені 1942 года ў 148-м знішчальным авіяпалку ў званні сяржанта. У жніўні 1942 года быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 13 самалётаў праціўніка, 8 – у групавых баях.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнанту Сяржантаву Івану Якаўлевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёр ад ран 29 красавіка 1943 годзе ў г. Растоў-на-Доне. Яго імем названы вуліцы ў Оршы, Растове-на-Доне.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Іваноў, Л. Паветраны снайпер / Л. Іваноў // Віцебскі рабочы. – 1971. – 27 жн. – С. 2.

2. Сержантов Иван Яковлевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 460.

3. Сержантов Иван Яковлевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 644–645.

4. Сержантов Иван Яковлевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 116.

5. Сержантов Иван Яковлевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 123.

6. Сяржантаў Іван Якаўлевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн. 1. – С. 374.

7. Юркевич, В. Рожденные стать героями / В. Юркевич // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 14 янв. – С. 10.