Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сычэнка Пётр Фёдаравіч

Дата нараджэння
06.06.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Новае Заазер’е
Дата смерці
25.06.1969
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1931–1956
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «Чэхаславацкі крыж» (1939)
медалі

Сычэнка Пётр Фёдаравіч нарадзіўся 6 чэрвеня 1911 года ў в. Новае Заазер'е Талачынскага раёна.

З 1931 года – у Чырвонай Арміі.

Скончыў Вольскую ваенную авіяцыйную школу тэхнікаў (1932), Энгельскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1939), курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры Ваенна-паветранай акадэміі (1956).

З 1941 года на Цэнтральным, Паўднёвым, Бранскім, Варонежскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, Львоўскай і Сілезскай аперацый.

Камандзір штурмавой эскадрылі капітан Сычэнка да 1943 года здзейсніў 42 баявыя вылеты, знішчыў 6 танкаў, тры зенітныя батарэі, 25 матацыклаў і больш за 700 гітлераўцаў.

14 лютага 1943 года прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Да 1956 года працягваў службу ў Савецкай Арміі, палкоўнік.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнам «Чэхаславацкі крыж 1939 года» і медалямі.

Жыў і працаваў у Кіеве.

Памёр 25 чэрвеня 1969 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дулеба, Г. І. Радзіма Сычэнкі Пятра Фёдаравіча (Заазер'е) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 414.

2. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды // Наша Талачыншчына. – 2005. – 20 крас. – С. 2.

3. Разгневанае неба // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 308–309.

4. Сыченко Пётр Фёдорович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 119.

5. Сыченко Пётр Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 502.

6. Сыченко Пётр Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 173.

7. Сыченко Пётр Фёдорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 128.

8. Сыченко Пётр Фёдорович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 133.

9. Сычэнка Пётр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 326.

10. Сычэнка П. Разгневанае неба: успаміны ваеннага лётчыка / П. Сычэнка // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1967. – 8 ліп. – С. 2, 4.

11. Шарай, В. Калі палала неба / В. Шарай // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1984. – 5 чэрв. – С. 2.