Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тамашэвіч Мікалай Мікалаевіч

Дата нараджэння
13.05.1921
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Новыя Валосавічы
Дата смерці
23.09.1983
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
малодшы лейтэнант
Пасада ў перыяд службы
камандзір танка гвардыі
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны

Тамашэвіч Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 13 красавіка 1921 года ў вёсцы Новыя Валосавічы Лепельскага раёна.

З 1941 года на фронце.

Камандзір танка гвардыі малодшы лейтэнант вызначыўся ў баях за вызваленне Ленінградскай вобласці.

Удзельнік баёў у Эстоніі, абароны Ленінграда, вызвалення Запаляр'я.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 28 жніўня 1944 года.

У 1945 годзе скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу.

Да 1956 года служыў у Савецкай Арміі.

Жыў у Ленінградзе.

Памёр 23 верасня 1983 года. Пахаваны на Нова-Валкавыскіх могілках у Санкт-Пяцярбургу.

Яго імя высечана на мармуровай дошцы, якая знаходзіцца ў Памятнай зале велічнага манумента, узведзенага ў гонар гераічных абаронцаў Ленінграда.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарбачоў, М. Падарунак роднаму гораду / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 20 мая. – С. 4.

2. Гарбачоў, М. Танкавы бой / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 9 сак. – С. 3.

3. Героі-землякі // Лепельскі край. – 2009. – 11 верас. – С. 3.

4. Зарэцкі, Д. У разведцы / Д. Зарэцкі // Віцебскі рабочы. – 1964. – 16 жн. – С. 2.

5. Каваленка, А. Слаўны танкіст / А. Каваленка // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 372.

6. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.

7. Тамашэвіч Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 412–413.

8. Томашевич Николай Николаевич // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 520.

9. Томашевич Николай Николаевич // Навечно в сердце народном: к 30-летию победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 408.

10. Томашевич Николай Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 521.

11. Томашевич Николай Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 131.