Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ткачоў Іван Лявонцьевіч

Дата нараджэння
22.06.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Лындзіна
Дата смерці
06.06.1985
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1946
Воінскае званне
лейтэнант
Узнагароды і прэміі
ордэн Славы I, II, III ступеняў
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонага Сцяга

Ткачоў Іван Лявонцьевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1920 года ў в. Лындзіна Лёзненскага раёна ў сялянскай сям'і.

У 1939 годзе скончыў 3 курсы чыгуначнага тэхнікума ў г. Петрапаўлаўске. У гэтым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Севастопаля. Амаль два гады быў разведчыкам ў партызанскім атрадзе Сарокіна, які дзейнічаў у Крымскіх гарах. Пасля вызвалення Крымскага паўвострава зноў у страявых частках. Ваяваў у складзе 347-й стралковай дывізіі, удзельнічаў у вызваленні Прыбалтыкі.

31 ліпеня 1944 года ў баі за горад Елгава (Латвія) старшы сяржант Ткачоў асабіста знішчыў звыш 10 гітлераўцаў, ліквідаваў 2 агнявыя кропкі. 1 жніўня 1944 года ў ліку першых пераадолеў раку Ліелупе і падчас разведкі боем знішчыў 5 варожых пяхотнікаў.

Загадам ад 7 жніўня 1944 года старшы сяржант Ткачоў Іван Лявонцьевіч быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

28 жніўня 1944 года ў раёне хутара Міславас (Латвія) падчас контрнаступлення праціўніка старшы сяржант Ткачоў пранік у яго размяшчэнне, знішчыў разлік агнявога пункта і з захопленага кулямёта прыцэльным агнём знішчыў звыш 10 салдат і аднаго афіцэра.

Загадам ад 21 верасня 1944 года старшы сяржант Ткачоў Іван Лявонцьевіч быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені.

16 кастрычніка 1944 года ў раёне хутара Мулі (Літва) старшы сяржант Ткачоў ў крытычны момант бою узначаліў контратаку байцоў роты і знішчыў звыш 10 гітлераўцаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшы сяржант Ткачоў Іван Лявонцьевіч быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

У 1946 годзе ў званні лейтэнанта І. Л. Ткачоў быў звольнены ў запас. Жыў у горадзе Кемерава. Працаваў выкладчыкам тэхнічнага вучылішча № 3, затым – у будаўнічым упраўленні.

Памёр Іван Лявонцьевіч 6 чэрвеня 1985 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонага Сцяга, ордэнамі Славы I, II, III ступеняў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ткачёв Иван Леонтьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 510.

2. Ткачев Иван Леонтьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 186.

3. Ткачёв Иван Леонтьевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 51.