Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Томка Ягор Андрэевіч

Дата нараджэння
03.08.1935
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Лявонаўцы
Дата смерці
01.04.2008
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
Гады службы
1954–1992
Воінскае званне
віцэ-адмірал
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1978)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II, III ступеняў
ордэн Мужнасці

Томка Ягор Андрэевіч нарадзіўся 3 жніўня 1935 года ў в. Лявонаўцы Мёрскага раёна ў сялянскай сям'і.

У 1954 годзе, скончыўшы Міёрскую сярэднюю школу, паступіў на службу ў Ваенна-Марскі флот. У 1954–1958 гг. праходзіў навучанне ў вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы, спачатку ў г. Архангельск, потым – у Ленінградзе. Служыў на падводных лодках Паўночнага і Балтыйскага флоту. У 1967–1973 гг. – камандзір атамнай падводнай лодкі, у 1973–1977 гг. – начальнік штаба дывізіі атамных падводных лодак, у 1978–1984 гг. – камандзір гэтай дывізіі.

Удзельнічаў у групавым паходзе падводных лодак пад ільдамі Паўночнага полюса ў якасці камандзіра атамнай субмарыны. Дзякуючы асабістым ведам, мужнасці і вопыту, ён выратаваў падлодку, якая трапіла ў аварыю, і яе экіпаж.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лістапада 1978 года за паспяховае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу капітану 1-га ранга Ягору Андрэевічу Томку было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

1 лістапада 1980 года Я. Томку было прысвоена званне контр-адмірала. Працягваў камандаваць дывізіяй да 1984 года. З 1984 года і да пенсіі Ягор Андрэевіч займаў пасаду начальніка Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола (Ленінград). 28 кастрычніка 1988 года Я. Томку было прысвоена званне віцэ-адмірала. У 1992 годзе Ягор Андрэевіч быў звольнены ў запас.

Пасля гэтага працаваў ў НДІ Ваенна-Марскога флоту Расіі. З'яўляўся старшынёй праўлення міжнароднага фонду маракоў-падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснікам старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза Расійскай Федэрацыі і поўных кавалераў ордэна Славы, працаваў у шэрагу іншых грамадскіх і ветэранскіх арганізацый.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II, III ступеняў, ордэнам Мужнасці, медалямі.

Памёр Ягор Андрэевіч 1 красавіка 2008 года. У 2016 годзе імя Героя Савецкага Саюза прысвоена ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3», у школьным музеі захоўваецца яго ваенная форма, а таксама дакументы і фатаграфіі. На будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка. Таксама ў г. Мёры ўсталяваны помнік Герою.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Басікірская, А. Ад хваль марскіх пеністы прыбой / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2016. – 14 мая. – С. 1, 3.

2. Басікірская, А. Пад ільдамі Арктыкі праплыў з гарачым сэрцам: 3 жніўня – 80 год з дня нараджэння Ягора Томкі / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 1 жн. – С. 5.

3. Басікірская, А. Памяць жыве, бо Герой заслужыў / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 8 жн. – С. 4.

4. Голесник, С. Адмирал из Миор / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 12 мая. – С. 3.

5. Долготович, Б. Д. Томко Егор Андреевич / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 521.

6. Долготович, Б. Д. Томко Егор Андреевич / Б. Д. Долготович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 242.

7. Ермоленко, В. Постижение глубин: адмирал Егор Томко / В. Ермоленко // Советская Белоруссия. – 2009. – 19 марта. – С. 3.

8. История в лицах. [Егор Андреевич Томко] // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2016. – № 3. – С. 3.

9. Козлович, Н. Предельная глубина / Н. Козлович // Советская Белоруссия. – 2009. – 7 апр. – С. 11.

10. Лёс камандзіра / падрыхт. Э. Багдановіч // Міёрскія навіны. – 2008. – 6 снеж. – С. 3.

11. Пашкевіч, Т. З імем земляка-Героя / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 17 мая. – С. 2.

12. Саулич, В. Адмирал-герой Томко: таким его помнит Миорщина / В. Саулич // Сельская газета. – 2015. – 1 авг. – С. 9.

13. Сауліч, У. Вуліца героя-земляка / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 ліп. – С. 5.

14. Томка Ягор Андрэевіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 516–517.

15. Томко Егор Андреевич // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович ; под ред. А. А. Римашевского. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 74–75.

16. Томко Егор Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 133.

17. Томко Егор Андреевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 137–138.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Томко Егор Андреевич

arrow Миорская центральная районная библиотека – Вядомыя ўраджэнцы краю – Томка Ягор Андрэевіч