Траян Надзея Віктараўна
Траян Надзея Віктараўна нарадзілася 24 кастрычніка 1921 года ў г. Верхнядзвінску, удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці.
Скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1947), кандыдат медыцынскіх навук. Член КПСС з 1946 года. У Айчынную вайну на падпольнай рабоце ў Смалявічах. З яе ўдзелам была створана падпольная камсамольская арганізацыя, якая перапраўляла людзей у партызаны, збірала звесткі пра ворага, дапамагала сем'ям партызан. З ліпеня 1942 года разведчыца партызанскай брыгады Дзядзькі Колі. Удзельніца падрыхтоўкі знішчэння ката беларускага народа генеральнага камісара Беларусі гаўляйтэра В. Кубэ.
Пасля вайны на грамадскай рабоце, выкладчык ВНУ, прарэктар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з'яўлялася членам Прэзідыума Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы, старшыня выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, 29 кастрычніка 1943 года Н. В. Траян прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджана ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай зоркі, медалямі.
Памёрла Надзея Віктараўна 7 верасня 2011 года. Пахавана ў Маскве.
ЛІТАРАТУРА
1. Алея Герояў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 8 мая. – С. 4–5.
2. Бараноўскі, Я. Хто спыніў гадзіннік апоўначы? / Я. Бараноўскі // Звязда. – 2014. – 10 мая. – С. 4.
3. Белов, С. Герой Советского Союза – заслуженный врач Н. В. Троян / С. Белов // Віцьбічы = Витьбичи. – 1998. – 25 июня. – С. 7.
4. Долгополов, Н. Звезда Надежды / Н. Долгополов // Советская Белоруссия. – 2012. – 19 янв. – С. VI.
5. Здесь закатилась черная звезда гауляйтера / подгот. В. Степаненко // Советская Белоруссия. - 2013. – 21 сент. – С. 12–13.
6. Личный враг Гитлера / подгот. А. Шевко // Сельская газета. – 2017. – 30 мая. – С. 23.
7. Лукьянов, Б. По заданиям партизан / Б. Лукьянов // Героини: очерки о женщинах – Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов. – Москва, 1969. – Вып. 2. – С. 334–342.
8. Памяць будзе жыць // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2011. – 13 верас. – С. 2.
9. Плугатарёв, И. Виктория Надежды / И. Плугатарёв // Белорусская нива. – 2012. – 7 дек. – С. 15 ; 8 дек. – С. 15.
10. Траян Надзея Віктараўна // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 38.
11. Троян Надежда Викторовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 253.
12. Троян Надежда Викторовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 134.
13. Троян Надежда Викторовна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 138.