Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Целешаў Яўген Міхайлавіч

Дата нараджэння
19.04.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, п. Забайкал
Дата смерці
29.03.1997
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1960
Воінскае званне
падпалкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «За службу Радзіме» III ступені
медаль «Залатая Зорка»

Целешаў Яўген Міхайлавіч нарадзіўся 19 красавіка 1923 года ў п. Забайкал Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.

З 1941 года – у Чырвонай Арміі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года на Варонежскім, 1-м Украінскім франтах.

Камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка сяржант Яўген Целешаў вызначыўся ў верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень ад Кіева. Аддзяленне пад яго камандаваннем наладзіла сувязь з камандзірам палка, захапіла плацдарм і трымала яго да падыходу падмацавання, адбіўшы 10 контратак праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 кастрычніка 1943 года Яўгену Міхайлавічу было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

У 1947 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі.

Да 1960 года Целешаў служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік.

Працаваў ваенным кіраўніком ў сярэдняй школе № 82 горада Мінска.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» III ступені, медалём «Залатая Зорка».

Памёр 29 сакавіка 1997 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Во всех жизненных ситуациях оставался необыкновенно скромным, подкупал добротой и порядочностью / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2013. – 17 крас. – С. 2.

2. Герой Дняпра // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 309–311.

3. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды // Наша Талачыншчына. – 2005. – 27 крас. – С. 2.

4. Мяснікоў, А. Дзеля жыцця на зямлі / А. Мяснікоў // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1983. – 20 жн. – С. 2.

5. Прошел две войны / подгот. Е. Князева // Витебские вести. – 2014. – 1 марта. – С. 8.

6. Раманаў, Б. Герой Дняпра / Б. Раманаў // Віцебскі рабочы. – 1970. – 7 ліп. – С. 2.

7. Телешев Евгений Михайлович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 119.

8. Телешев Евгений Михайлович // Неман. – 1968. – № 2. – С. 62.

9. Телешев Евгений Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 507–508.

10. Телешев Евгений Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 202.

11. Телешев Евгений Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 129.

12. Телешев Евгений Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 134.

13. Целешаў Яўген Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 98.

14. Целешаў Яўген Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2003. – Т. 6 : Усвея–Яшын : Дадатак. – Кн. 2. – С. 98.