Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Туфтаў (Тухта) Іван Мікітавіч

Дата нараджэння
24.12.1912
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Гарадзінец
Дата смерці
21.07.1974
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1944
Воінскае званне
радавы
Пасада ў перыяд службы
кулямётчык
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Славы

Іван Мікітавіч Туфтаў нарадзіўся 24 снежня 1912 года ў вёсцы Гарадзінец Лепельскага раёна ў сялянскай сям'і.

Член КПСС з 1944 года.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года, радавы, кулямётчык.

Вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны.

У сакавіку 1944 года, у час пераправы савецкіх войск цераз Паўднёвы Буг, агнём з кулямёта знішчыў 2 кулямётныя кропкі ворага, на самаробным плыце пераправіў кулямёт і ў баях за плацдарм знішчыў больш за 20 гітлераўцаў.

22 сакавіка 1944 года ў раёне Магілёва-Падольскага з кулямётам фарсіраваў Днестр і агнём падтрымліваў наступленне савецкіх войск.

Пасля вайны дэмабілізаваўся. Працаваў на дзяржаўным племянным заводзе «Чырвонаармейскі» Краснадарскага края.

За мужнасць і гераізм, праяўленныя ў баях, 13 верасня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, медалямі.

Іван Мікітавіч Туфтаў памёр 21 ліпеня 1974 года.

Пахаваны ў пасёлку Акцябрскі Краснаармейскага раёна Краснадарскага краю.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарадзецкі, Д. Кулямётчык Іван Туфтаў / Д. Гарадзецкі // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1967. – 23 лют. – С. 2.

2. Героі-землякі // Лепельскі край. – 2009. – 11 верас. – С. 3.

3. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.

4. Радзіма Туфтава Івана Мікітавіча (Гарадзінец) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 278.

5. Туфтов (Тухта) Иван Никитович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 137.

6. Туфтов Иван Никитович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 527.

7. Туфтов Иван Никитович // Навечно в сердце народном: к 30-летию победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 414.

8. Туфтов Иван Никитович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 529–530.

9. Туфтов Иван Никитович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 288.

10. Туфтов Иван Никитович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 139.

11. Туфтоў Іван Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 64.

12. Туфтоў Іван Мікітавіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 371.