Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч

Дата нараджэння
07(29).05.1923
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
10.12.1980
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1940–1961
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1946)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – 4
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі – 2

Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся 7 (29) мая 1923 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.

У 1940 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. З 1940 года – у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыў Омскую ваенную авіяшколу пілотаў. Пайшоў на фронт у ліпені 1943 года, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэрыторыі Германіі.

Лётчык-штурмавік старшы лейтэнант У. А. Тышэвіч зрабіў 144 баявыя вылеты, знішчыў 5 варожых самалётаў, 3 паравозы, 10 танкаў, больш за 50 аўтамашын, 6 артылерыйскіх батарэй, 8 мінамётаў, 9 зенітных агнявых пунктаў, 14 гармат, 4 бліндажы, 9 складоў, 27 чыгуначных вагонаў, шмат жывой сілы праціўніка. На акупаваную ворагам тэрыторыю скінуў 120 тыс. лістовак. Званне «Герой Савецкага Саюза» Тышэвічу Уладзіміру Аляксандравічу было прысвоена 15 мая 1946 года.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі (2), Чырвонага Сцяга (4), медалямі.

Пасля вайны скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1951), служыў у Савецкай Арміі. У 1961 годзе палкоўнік У. А. Тышэвіч звольніўся ў запас. Жыў у Віцебску.

Памёр Уладзімір Аляксандравіч 10 снежня 1980 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Подлипский, А. Еще двое героев-витеблян? / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 27 июня. – С. 5.

2. Тышевич Владимир Александрович // Неман. – 1968. – № 2. – С. 56.

3. Тышевич Владимир Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 530.

4. Тышевич Владимир Александрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 138.

5. Тышевич Владимир Александрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 139.

6. Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 634.

7. Тышэвіч Уладзімір Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч . – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6: Пузэлі–Усая. – С. 559.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Тышевич Владимир Александрович