Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валенцік Дзмітрый Данілавіч

Дата нараджэння
23.02.1907
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Райкава
Дата смерці
30.03.1969
Род дзейнасці
удзельнік савецка-фінляндскай вайны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
з 1929
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1940)
ордэн Леніна – тройчы
ордэн Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Аляксандра Неўскага
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Суворава III ступені

Валенцік Дзмітрый Данілавіч нарадзіўся 23 лютага 1907 года ў в. Райкава Полацкага павета (зараз Полацкі раён) у сялянскай сям'і.

У Чырвонай Арміі з 1929 года. У 1931 годзе скончыў Арэнбургскую авіяцыйную школу, у 1936 годзе – курсы камандзіраў пры Барысаглебскай авіяцыйнай школе лётчыкаў.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. 3-я скарасная бамбардзіровачная эскадрылля 5-га асобнага скараснога бамбардзіровачнага палка, якой камандаваў капітан Д. Д. Валенцік, за перыяд баявых дзеянняў зрабіла 26 баявых вылетаў, у трох паветраных баях збіла 5 знішчальнікаў праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 7 мая 1940 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў авіяцыйным палком. На яго рахунку 115 баявых вылетаў. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах. 3 1944 года ў інспекцыі ВПС Чырвонай Арміі. У 1955 годзе выйшаў у адстаўку.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі.

Жыў і працаваў у г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

Памёр Дзмітрый Данілавіч 30 сакавіка 1969 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бруцкий, А. На той войне незнаменитой... / А. Бруцкий // Витебские вести. – 2015. – 12 марта. – С. 21.

2. Валентик Дмитрий Данилович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 118.

3. Валентик Дмитрий Данилович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 26.

4. Валентик Дмитрий Данилович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 31–32.

5. Валенцік Дзмітрый Данілавіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 200.

6. Ліхачоў У. Бомбы – у цэль / У. Ліхачоў // Сцяг камунізму (Полацк). – 1984. – 28 лістап. – С. 2.