Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Васілеўскі Ягор Васільевіч

Дата нараджэння
01.01.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Гарбачова
Дата смерці
01.05.1991
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1958
Воінскае званне
палкоўнік
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
медаль «За адвагу»
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны I
ордэны Чырвонага Сцяга
ордэн Аляксандра Неўскага

Васілеўскі Ягор Васільевіч нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў в. Гарбачова Віцебскага раёна.

Скончыў Віцебскі аэраклуб, Адэскую авіяцыйную школу знішчальнікаў імя Паліны Асіпенка. Атрымаў назначэнне ў Сталінградскае вучылішча лётчыкаў, дзе працаваў інструктарам да 1943 года. Прымаў удзел у складзе Сцяпнога, Варонежскага, 2-га Украінскага франтоў у баях за вызваленне Белграда, Харкава, Палтавы, Крэменчуга, Кіраваграда, Вінніцы, Бельцаў, Кішынёва, Яс, баях у небе Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі.

Радасць перамог іншы раз азмрочвалі няўдачы, страты баявых сяброў і вінтакрылых машын. Тры разы збівалі самалёт бясстрашнага лётчыка, але, дзякуючы высокаму майстэрству, заўсёды ўдавалася дацягнуць да сваіх і захаваць самалёт. Лёс прыхільна аднёсся да Ягора Васілеўскага: ні раненняў, ні кантузій. А як многа на яго баявым рахунку – 21 збіты варожы самалёт, 64 паветраныя баі, 296 баявых вылетаў. За 17 збітых самалётаў, неаднаразовыя вылеты ў разведку, адвагу і мужнасць Ягора Васілеўскага прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза.

Служыў у Савецкай арміі да 1958 года.

Памёр 1 мая 1991 года.

Палкоўнік Васілеўскі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Аляксандра Неўскага, чатырма – Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васілеўскі Ягор Васільевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 333–334.

2. Василевский Егор Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С.27.

3. Васильев, В. Была у лётчика мечта... / В. Васильев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 26 крас. – С. 2.

4. Галдзілаў, У. Калыска герояў / У. Галдзілаў // Віцебскі рабочы. – 1993. – 19 чэрв. – С. 3.

5. Судніковіч, С. Бясстрашны сокал з группы «Меч» / С. Судніковіч // Ленінская праўда (Віцебск). – 1981. – 9 мая. – С. 2.

6. Шилович, А. Герой Советского Союза умирает незаметно/ А. Шилович // Віцьбічы = Витьбичи. – 1991. – 8 мая. – С. 2.