Ялугін (Ялуга) Павел Уладзіміравіч
Ялугін Павел Уладзіміравіч нарадзіўся 21 верасня 1910 года ў вёсцы Янова Лепельскага раёна.
З 1941 года на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, 3-м Украінскім франтах. Удзельнік абароны Севастопаля. Гвардыі капітан, камандзір стралковага батальёна.
У 1942 годзе закончыў Арджанікідзаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча.
Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра каля Днепрапятроўска.
З 1943 года – член КПСС.
За бездакорнае выкананне баявых задач, праяўленую адвагу і гераізм пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманне плацдарма 19 сакавіка 1944 года прысвоена Званне Героя Савецкага Саюза.
Да 1969 года П. У. Ялугін служыў у Савецкай Арміі. Падпалкоўнік.
У 1954 годзе закончыў Маскоўскі будаўнічы тэхнікум.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі.
Памёр 22 сакавіка 1990 года. Пахаваны ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарадзецкі, Д. Выпрабаванне / Д. Гарадзецкі // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1964. – 25 чэрв. – С. 2.
2. Гарбачоў, М. Дняпроўскі вал / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 5 лют. – С. 2.
3. Гарбачоў, М. Падарунак роднаму гораду / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 20 мая. – С. 4.
4. Героі-землякі // Лепельскі край. – 2009. – 11 верас. – С. 3.
5. Забораў, У. На вогненнай рацэ / У. Забораў // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1975. – 25 сак. – С. 2.
6. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.
7. Хаванскі, В. Пераправа, пераправа / В. Хаванскі // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 373–374.
8. Шлег, Т. «Яны прайшлі па той вайне...» / Т. Шлег // Лепельскі край. – 2012. – 18 мая. – С. 7.
9. Ялугин (Ялуга) Павел Владимирович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 153.
10. Ялугин Павел Владимирович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 605–606.
11. Ялугин Павел Владимирович // Навечно в сердце народном: к 30-летию победы над фашистской Германией / редкал.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 474–475.
12. Ялугин Павел Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 629.
13. Ялугин Павел Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 719–720.
14. Ялугин Павел Владимирович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 154.